Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе з’явіцца помнік Валянціну Таўлаю

У Лідзе з’явіцца помнік Валянціну Таўлаю

12 снежня 2024, 22:18 літаратура 34
У Лідзе з’явіцца помнік Валянціну Таўлаю

У горадзе Лідзе ў наступным годзе з’явіцца помнік беларускаму паэту – Валянціну Таўлаю. Плануецца, што ён будзе адкрыты 7 верасня 2025 года ў Дзень беларускай пісьменнасці. Бронзавы помнік плануюць паставіць на выселках, на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана. Ды, дзякуй і за гэта.

А пакуль абвешчаны адкрыты конкурс эскізных праектаў помніка. Каб прыняць у ім удзел, неабходна падаць у Лідскі райвыканкам да 10-га студзеня 2025-га года конкурсную заяўку, а да 17 студзеня конкурсныя матэрыялы.

Валянцін Таўлай, вядомы пад творчымі псеўда-німамі Усяслаў Барвінец, Янка Бунтар, Васіль, Ілюк Прышчэпа (сумесна з Янкам Брылём), Паўлюк Сірата, В. Тарскі, нарадзіўся 8 лютага 1914 года ў Баранавічах у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне.

Пачатковую адукацыю Валянцін атрымаў у польскай школе ў Лідзе. Пад час яе ў 7 гадоў ён напісаў свой першы верш – “Верабейкі” (“Wrobelki”, на польскай мове).

У 1927 – 1929 гадах вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Удзельнік камуністычнага падпольнага руху. Пасля 17 верасня 1939 года Валянцін Таўлай перабраўся жыць назад у Ліду, дзе жыў у доме Кіры Брант, яго першай жонкі, працаваў у рэдакцыі газеты “Уперад”. У гэты перыяд займаўся творчай працай, рыхтаваў да друку вершы для свайго зборніка “Шляхі і краты”.

Пасля вайны Валянцін Таўлай перабраўся ў Менск, дзе ў 1945 – 1947 гадах працаваў навуковым супра-цоўнікам, намеснікам дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. 18 верасня 1946 года ў складзе дэлегацыі беларускіх пісьменнікаў на чале з жонкай песняра Уладзіславай Луцэвіч прымаў удзел у адкрыцці гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы ў Лідзе.

Памёр 27 красавіка 1947 года ад хваробы сэрца ва ўзросце 33 гадоў. Пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.

Яго імем названыя вуліцы ў Баранавічах, Гародні, Лідзе і Маладэчне, бібліятэкі ў Баранавічах і Лідзе. У 2014 годзе да 100-годдзя паэта Белпоштай быў выпушчаны адмысловы канверт, а ў Лідзе адкрыты дзве памятныя шыльды на будынку рэдакцыі “Лідскай газеты” (“Уперад”), у якой ён працаваў, і на доме, у якім ён жыў у 1939 – 1941 гадах.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску
Грамадства

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:1916
Далучайцеся да нас