Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускую выцінанку ўключылі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO

Беларускую выцінанку ўключылі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO

12 снежня 2024, 22:48 Культура 123
Беларускую выцінанку ўключылі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO

Міжурадавы камітэт UNESCO ў пытаннях нематэрыяльнай культурнай спадчыны 4 снежня ўключыў беларускую выцінанку ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны афіцыйна названы: “Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі”.

У 2021 годзе беларускае мастацтва выцінанкі атрымала статус гістарычна-культурнай каштоўнасці ў Беларусі. На той час у Беларусі мастацтвам выцінанкі валодалі каля ста майстроў, 11 з іх мелі званне народнага майстра. Пасля гэтага Міністэрства культуры Беларусі намінавала беларускую выцінанку ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.

Гэта ўжо шостая беларуская культурная традыцыя ў спісе UNESCO. Раней такі ж статус атрымалі: у 2009 годзе – калядны абрад “Калядныя цары” ў вёсцы Семежава; у 2018-м – “Урачыстасць у гонар шанавання Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)” у вёсцы Будслаў; у 2019-м – “Юр’еўскі карагод” у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці; у 2020-м – культура бортніцтва; у 2022-м – “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні”.

Паводле СМІ.

 Фота: zviazda.by. “Мелодыі роднага краю”. Работа Ангеліны Чарнушэвіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0681
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3977
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4476
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0876
Далучайцеся да нас