Сустрэча з паэзіяй – гэта заўсёды свята. А калі паэт, аўтар выдатных радкоў пра вядомых табе людзей, пра твой горад, пра малую радзіму, знаходзіцца побач, сам чытае свае творы – гэта сапраўдная падзея.
28 лістапада ў Капыльскай раённай цэнтаральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў самадзейных капыльскіх паэтаў, удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Вясёлка”, “Родныя пагоркі”.
Капыльскі літаратурны альманах № 2 “Родныя прагоркі” выйшаў у выдавецтве “Пружмень” пры падтрымцы газеты “Наша слова.pdf” і яе рэдактара, публіцыста, паэта і перакладчыка Станіслава Вацлававіча Судніка, які быў ганаровым госцем на гэтым мерапрыемстве.
У прывітальным слове Станіслаў Суднік нагадаў пра выпуск першага нумара літаратурнага альманаха, пазнаёміў з асноўнымі старонкамі другога выпуску і перадаў ў дар бібліятэцы зборнікі паэзіі самадзейных паэтаў з Нясвіжчыны, Лідчыны, Наваградчыны і Дзят-лаўчшыны.
На прэзентацыю літаратурнага альмаха сабраліся актывісты раённай ветэранскай арганізацыі на чале з яе старшынёй Л.М. Камёнка і самі аўтары зборніка.
Прысутныя на мерапрыемстве змаглі пазнаёміцца з творчасцю удзельнікаў літаб’яднананя “Вясёлка”.
Увайшлі ў зборнік і паэтычныя творы Леанарда Падгорскага Аколава, навэла Міхаліны Даманскай “Званы” ў перакладзе С. Судніка, якая, дарэчы нідзе яшчэ не публікавалася і артыкул Сяргея Чыгрына, прысвечаны доктару філалагічных навук, прафесару, краязнаўцу і літаратуразнаўцу Алесю Бельскаму “Пакуль баліць яго душа літаратурай”.
У час прэзентацыі гучалі новыя вершы Аляксея Траццяка, Любові Мотуз, Ядвігі Малевіч і Марыны Коршак, песні ў выкананні самадзейнага паэта Мікалая Майсюка.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве далучыліся і новыя аўтары – Зоя Тароцька і Ніна Краўчанка. Яны расказалі пра сябе, чыталі перад слухачамі свае вершы.
З цікавасцю слухалі прысутныя і аповед нашага знакамітага земляка, прафесара, кандыдата тэхнічных навук, пісьменніка, аўтара аўтабіяграфічнай аповесці “Испытатель” Міхаіла Якаўлевіча Клішэвіча.
У размове пра творчасць, наладжанай гасцямі і работнікамі бібліятэкі, мог прыняць удзел кожны пры-сутны. Зразумела, чыталі вершы, задавалі пытанні. Былі спрэчкі, заўвагі, меркаванні.
Падчас мерапрыемства мы яшчэ раз ўпэўніліся ў тым, што з паэзіяй у сэрцы па жыцці крочаць людзі цікавыя, з фантазіяй, з марай, летуценнікі. І не важна, у якім ты ўзросце. Важна, што ў сэрцы жыве паэзія і табе хочацца тварыць.
Для больш дакдаднага знаёмства з літаратурным альманахам № 2 “Родныя пагоркі”, запрашаем вас у Капыльскую раённую цэнтральную бібліятэку імя А. Астрэйкі
Засталося дадаць, што, калі вы пішаце вершы, ці прозу, то мажаце далучыцца да літаратурнага аб’яднання “Вясёлка”, якое працуе пры бібліятэцы.
І.А. Пятровіч,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі.