Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Прысуджана Нямецкая прэмія за ўстойлівае развіццё

Навіны Германіі. Прысуджана Нямецкая прэмія за ўстойлівае развіццё

6 снежня 2024, 07:51 У свеце 60
Навіны Германіі. Прысуджана Нямецкая прэмія за ўстойлівае развіццё

У другі раз узнагароду атрымалі 100 кампаній, якія ўносяць наватарскі ўклад ва ўстойлівае пераўтварэнне ў сваіх галінах

У рамках 17-й Нямецкай прэміі за ўстойлівае развіццё (ням. Deutscher Nachhaltigkeitspreis, DNP), якая арганізуецца ў супрацоўніцтве з Гандлёва-прамысловай палатай Германіі (DIHK) і Сусветным фондам дзікай прыроды WWF, за свае дасягненні ў вобласці ўстойлівага развіцця ў другі раз былі адзначаны 100 кампаній. Акрамя таго, чатыры кампаніі атрымалі ўзнагароды ў такіх сферах пераўтварэння, як рэсурсы, грамадства/ланцужок каштоўнасцяў, прырода і клімат, незалежна ад галіны, у якой яны працуюць. Ганаровыя і адмысловыя прызы атрымалі былы Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мэры Робінсан, інавацыйны праект Labor Tempelhof, спявачка Дані Клейн (Vaya Con Dios) і спявак Ніка Сантас. Пераможцы прымалі свае трафеі ў Дзюсельдорфе ў прысутнасці прыкладна 1000 гасцей.

 – Рашэнне фундаментальных экалагічных і сацыяльных задач, з якімі мы сутыкаемся сёння, патрабуе сумесных высілкаў, перакананасці і мужнасці, – сказаў адзін з заснавальнікаў прэміі і старшыня кіравання фонду Stiftung Deutscher Nachhaltigkeitspreis e.V. Штэфан Шульцэ-Хаўсман. 

 Нямецкая прэмія за ўстойлівае развіццё – гэта нацыянальная ўзнагарода за выдатныя дасягненні ў вобласці ўстойлівага развіцця ва ўсіх сектарах эканомікі. Маючы ў сваім арсенале шэсць конкурсаў, у тым ліку ўпершыню конкурс у вобласці аховы здароўя, больш за 1300 прэтэндэнтаў і 3000 гасцей на мерапрыемствах, гэтая прэмія з’яўляецца найбуйнейшай узнагародай такога роду ў Еўропе.

Дзюсельдорф (ots).

На здымку © pa/dpa – Мэры Робінсан.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас