Home
У свеце

Навіны Германіі. Нямецкі серыял атрымаў міжнародную прэмію “Эмі”

Навіны Германіі. Нямецкі серыял атрымаў міжнародную прэмію “Эмі”

Трылер Liebes Kind (“Мілае дзіцё”) атрымаў прыз на 52-й цырымоніі ўручэння міжнароднай прэміі “Эмі” ў Нью-Ёрку. Серыял ад Netflix, зняты кінакампаніяй Constantin Film, быў уганараваны запаветнай узнагародай у катэгорыі “Тэлевізійны фільм/мінісерыял”. У шасцісерыйным фільме, які ўяўляе сабой сумесь дэтэктыва і сямейнай драмы, апавядаецца пра жанчыну, што ўцякла з невыноснага палону. Яе лёс цесна звязаны з нераскрытай справай пра прапажу чалавека 13-гадовай даўнасці.

Каб атрымаць узнагароду, у Манхетан прыехалі аўтары і рэжысёры Ізабель Клеефельд і Юльян Перксен, прадзюсары Том Шпіс і Фрыдарык Эткер, а таксама выканаўцы галоўных роляў Кім Рыдле і Хэйлі Луіз Джонс.

– Гэта лепшы панядзелак у гісторыі, – сказаў Эткер, прымаючы залатую статуэтку “Эмі”. – Працаваць з гэтай камандай было прывілеем і задавальненнем усяго майго жыцця.

Міжнародная прэмія “Эмі” – гэта інтэрнацыянальная версія і малодшая сястра галоўнай прэміі “Эмі”. На ўзнагароду, якая ўручаецца тэлевізійным праграмам, створаным за межамі ЗША, у 14 катэгорыях былі намінаваны 56 прац з 21 краіны.

Нью-Ёрк (dpa), © pa/dpa.

Previous article Навіны Германіі. Прысуджана Нямецкая прэмія за ўстойлівае развіццё
Next article Багацце кніжных скарбаў спрыяе пашырэнню асветы і камунікацыі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415