Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гаспадар – сяла ўладар

Гаспадар – сяла ўладар

19 лістапада 2024, 19:54 Грамадства 69
Гаспадар – сяла ўладар

Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі і пера-працоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў Беларусі адзначаюць у трэцюю нядзелю лістапада.

Напярэдадні ў Палацы культуры г. Ліды адбылася святочная праграма “Гаспадар – сяла ўладар”.

З падзякай за працу да працаўнікоў сяла і пера-працоўчай прамысловасці звярнуўся старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі:

– Звяртаюся да вас, працаўнікі палеткаў, паляводы, жывёлаводы, бухгалтары, эканамісты – усе тыя, хто пра-цуе ў галіне сельскай гаспадаркі! Шаноўныя спецыялісты, кіраўнікі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысло-васці! Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам!

Мне вельмі блізкае гэтае свята перш за ўсё тым, што ў сельскай гаспадарцы працавалі мае бацькі: мама ўзначальвала жывёлагадоўчы комплекс на чатыры з паловай тысячы галоў, бацька працаваў на розных пасадах, апошнім часам – галоўным энергетыкам у гаспадарцы. Я добра ведаю, які нялёгкі гэта хлеб.

Кажучы цёплыя словы ў адрас ветэранаў, я ніколькі не хацеў бы зменшыць значнасць тых, хто працуе ў сельскай гаспадарцы зараз. Дзякую вам за той вынік, які вы атрымалі сёлета ў складаных эканамічных умовах. Я не ўбачыў ні ў адным кіраўніку гаспадарак разгубленасці, абыякавасці. Кожны з iх нацэлены на дасягненне пастаўленых мэтаў. Я ўпэўнены, што гэтай камандай мы абавязкова дасягнем найлепшых вынікаў. Са святам!

Народныя калектыва Лідскага раённага цэнтра культуры – народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка”, народны сямейны ансамбль акардэоннай музыкі “Круіз” Мажэйкаўскага Дома культуры, народны вакальны ансамбль “Святліца” Дзітвянскага Дома культуры прынялі ўдзел у раённым свяце.

У рамках раённага свята падведзены вынікі конкурсу-выставы “Лепшы каравай” і “Лепшы сноп”. Яго вынікі наступныя:

Лепшы каравай:

3 месца -КСУП “Ёдкі-Агра”;

3 месца – КСУП “Ваверка-Агра”;

2 месца – ЛРСУП “Мажэйкава”;

1 месца – РКСУП “Пескаўцы”.

Лепшы сноп:

3 месца – КСУП “Беліца-Агра”;

2 месца – ЛРСУП “Мажэйкава”;

2 месца – філіял “Дзітва” ААТ “Лідахлебапрадукт”;

1 месца – КСУП “Ваверка-Агра”.

З поспехам! Са святам!

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас