Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лепелі з удзелам арцыбіскупа Станеўскага ўшанавалі святога Губерта, апекуна паляўнічых

У Лепелі з удзелам арцыбіскупа Станеўскага ўшанавалі святога Губерта, апекуна паляўнічых

14 лістапада 2024, 19:53 Грамадства 58
У Лепелі з удзелам арцыбіскупа Станеўскага ўшанавалі святога Губерта, апекуна паляўнічых

9 лістапада ў парафіі святога Казіміра ў Лепелі ўшанавалі святога Губерта, апекуна паляўнічых і леснікоў.

З гэтай нагоды па запрашэнні душпастыра Лепельскай парафіі ксяндза Уладзіміра Заянчкоўскага цэлебрацыю святой Імшы ў мясцовым касцёле ўзначаліў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі.

Звяртаючыся да сабраных у святыні, іерарх заахвоціў берагчы прыроду – прыгожы дар Бога Стварыцеля, і пажадаў, каб любоў да радзімы была творчай.

Як паведамляецца на сайце парафіі святога Казіміра ў Лепелі, у гэты дзень у святыню быў урачыста ўнесены адмысловы абраз святога Губерта, дастаўлены з Пінскай дыяцэзіі. Абраз нябеснага апекуна паляўнічых і леснікоў будзе знаходзіцца ў Лепельскай парафіі цэлы год. Акрамя таго, касцёле ёсць і свой абраз святога Губерта, які раней таксама дабраславіў арцыбіскуп Станеўскі.

 Вітаючы сабраных у святыні, ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі адзначыў, што святая Імша цэлебруецца ў інтэнцыі паляўнічых, у якіх ёсць свой апякун. Людзей у камуфляжным адзенні паляўнічых на патранальнае свята сабраўся цэлы касцёл.

Напрыканцы літургіі арцыбіскуп Станеўскі дабраславіў паляўнічых з сабакамі і коньмі, а таксама ўсіх удзельнікаў набажэнства.

Ад касцёла вершнікі на конях, паляўнічыя з сабакамі і ўсе сабраныя ва ўрачыстай працэсіі на чале з арцыбіскупам Станеўскім прайшлі да цэнтральнай плошчы горада, несучы абраз святога Губерта.

Для жыхароў і гасцей горада свята працягнулася ў гарадскім парку, дзе можна было набыць рамесніцкія вырабы ручной працы і сувеніры. Падчас святкавання валанцёры бясплатна частавалі ўсіх ахвотных шурпой, дранікамі, кашай і гарбатай, спявалі прадстаўнікі самадзейнасці, а дзеткі фатаграфаваліся з коннікамі, якія нібы выйшлі з сярэднявечных легенд.

Паляўнічыя працягнулі сваё свята выездам на месца правядзення палявання ў вёсцы Тадуліна, дзе адбылася забаўляльная праграма з выступленнем мясцовых калектываў і палявой кухняй.

Паводле: парафія святога Казіміра ў Лепелі / Фота: Наталля Храпавіцкая / Catholic.by.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0615
Далучайцеся да нас