Вясельны абрад “Брама” правялі ў аграгарадку Белiца ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Вяртанне да вытокаў” i дзiцячага клуба аматараў фальклору “Валошкi” Беліцкага Дома культуры.
****
Прайсці праз браму – жыць у шчасці і ў каханні. Паколькі дрэвы, з якіх рабілася брама, вярхушкамі былі звязаныя паміж сабой, так і маладыя павінны жыць разам і дружна многа гадоў. Маладыя, дружбанты з дружкамі, па чарзе падыходзілі да стала, выпівалі, клалі грошы, праходзілі праз браму, і толькі тады іх падкідвалі тры разы на лаве. Заключнымі ішлі сваты, але пасля іх абавязкова падкідвалі музыкантаў, каб яны добра і весела адыгралі вяселле і каб у маладых было вясёлае жыццё. Пасля брамы маладых сустракалі бацькі з хлебам-соллю і запра-шалі ў хату на застолле. Гэтым часам сваха раздавала усім, хто прыйшоў паглядзець на маладых, цукеркі.
ТК “Культура Лідчыны”.