Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пакровы ў Лідскім музеі

Пакровы ў Лідскім музеі

22 кастрычніка 2024, 17:45 Культура 87
Пакровы ў Лідскім музеі

“Прыйшлі Пакровы, пытаюць, ці да зімы гатовы”. Народнае выслоўе звязана з шэрагам восеньскіх гаспадарчых клопатаў, частка якіх завяршалася святам Пакровы 14 кастрычніка, а частка распачыналася, пераходзячы “пад страху”.

Сутнасць свята і вялікая народная мудрасць хаваецца і ў выразе: “Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом”.

Праваслаўная царква ў гэты дзень адзначае свята Пакрову Прасвятой Багародзіцы – адно з самых шанаваных у народзе рэлігійных свят. У Беларусі з 1996 г. да гэтай даты прымеркаваны Дзень маці.

У даступнай форме даведацца пра сэнс назвы “Пакровы”, традыцыі і асаблівасці гэтых свят, ролю маці ў выхаванні дзяцей можна было на інтэрактыўным занятку “Народная педагогіка. Маці і дзіця” і музейнай гульні “Лялькі” на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы” Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

       ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас