Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі адкрыўся першы квантавы цэнтр апрацоўкі дадзеных у Еўропе

Навіны Германіі. У Германіі адкрыўся першы квантавы цэнтр апрацоўкі дадзеных у Еўропе

9 кастрычніка 2024, 21:54 У свеце 64
Навіны Германіі. У Германіі адкрыўся першы квантавы цэнтр апрацоўкі дадзеных у Еўропе

Цэнтр апрацоўкі дадзеных IBM мае намер супрацоўнічаць з вядучымі еўрапейскімі кампаніямі, універсітэтамі і дзяржорганамі.

У нямецкай грамадзе Энінген адкрыўся першы квантавы цэнтр апрацоўкі дадзеных тэхналагічнага канцэрна IBM за межамі ЗША. Як паведамілі ў канцэрне, першы квантавы дата-цэнтр у Еўропе закліканы стаць еўрапейскім воблачным рэгіёнам. IBM мае намер супрацоўнічаць з вядучымі еўрапейскімі кампаніямі, універсітэтамі і дзяржаўнымі органамі, каб прасоўваць квантавыя тэхналогіі і спрыяць павелічэнню колькасці персаналу ў гэтай сферы ў Еўропе.

Выступаючы на адкрыцці цэнтра, канцлер Германіі Олаф Шольц падкрэсліў значнасць рашэння пра размяшчэнне цэнтра для прамысловай палітыкі. Яно становіцца ў агульны шэраг з іншымі буйнымі інвестыцыямі ў ключавыя тэхналогіі ў Германіі. Менавіта ў гэтых перспектыўных абласцях Германія “павінна быць у авангардзе тэхналогій”, лічыць канцлер.

Энінген (BRg/d.de).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Далучайцеся да нас