Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Леанід Лаўрэш выдаў у Ridero сваю 16-ю кнігу

Леанід Лаўрэш выдаў у Ridero сваю 16-ю кнігу

1 кастрычніка 2024, 21:07 Выданні 85
Леанід Лаўрэш выдаў у Ridero сваю 16-ю кнігу

У выдавецтве Ridero выйшла электронная кніга Леаніда Лаўрэша “Лябёдка Іваноўскіх”.

Гэта аповесць пра маёнтак Лябёдка Іваноўскіх, месца, дзе ў адной сям’і выраслі і сфармаваліся выбітныя дзеячы трох суседніх народаў: беларускага, польскага і летувіскага. Беларуса Вацлава Іваноўскага, які быў цэнтральнай фігурай у справе адраджэння нашай радзімы, выгадавала Лідская зямля і яго родная Лябёдка.

Пра Вацлава Іваноўскага грунтоўна напісаў Юры Туронак. Пра братоў Вацлава – Ежы і Тадаса – шмат пісалі польскія і летувіскія аўтары. Галоўнай асобай гэтай аповесці з’яўляецца сястра Вацлава – Алена Скіндар з Іваноўскіх (1886-1973), сястра чатырох братоў, асоба, якая пакінула свой вялікі след у беларускай гісторыі, але знаходзілася ў цені сваіх братоў.

Аповесць грунтуецца на мемуарах Тадаса Іванаўскаса і яго сына Ежы Іваноўскага, Ганны Карнецкай з Іваноўскіх (дачкі Вацлава Іваноўскага) і Казіміра Іваноўскага (сына малодшага брата Станіслава Іваноўскага).

Прафесар Гданьскага ўніверсітэта Казімір Іваноўскі пісаў пра сваю сям’ю: “Сям’я наша была цікавай. Мой бацька Станіслаў меў трох братоў розных нацыянальнасцей. Самы старэйшы Ежы, інжынер, шмат разоў займаў міністэрскія пасады, быў сенатарам ІІ-й Рэчы Паспалітай і лічыў сябе палякам. Другі – Вацлаў, хімік, прафесар Варшаўскай Політэхнікі, быў беларусам. Трэці – Тадэвуш, заолаг, прафесар Ковенскага ўніверсітэта, быў летувісам. Такія сямейныя падзелы не былі рэдкасцю на тэрыторыі былога ВКЛ… Усе браты былі яркімі постацямі, і пра кожнага з іх можна напісаць кнігу.

Мае дзядзькі мелі адно хобі – часта мянялі жонак. Кожны з іх быў жанаты па тры разы, і таму мы мелі шмат цётак. У 1920-х гг. мая маці падчас нейкага раўту ў Вільні была прадстаўлена Пілсудскаму. Той запытаў – якога з Іваноўскіх яна жонка?

– Таго, які мае толькі адну жанчыну, – адказала мая маці.

– А, значыць, Станіслава, – заўважыў маршал, які добра арыентаваўся ў справах Іваноўскіх”.

Пра свайго старшага дзядзьку Ежы (ці Юрыя) Іваноўскага (1876-1965) пляменнік Казімір коратка паведамляў галоўнае: шматразовы міністр адноўленай Польшчы, асабісты сябар Пілсудскага і ў 1930-я гг. сенатар Польшчы.

Вацлаў Іваноўскі (1880-1943), прафесар-хімік і адзін з заснавальнікаў Беларускага руху, – чалавек, які свае мары пра Беларусь перавёў на практычныя рэйкі і аддаў Беларусі сваё жыццё. Пра яго напісаны кнігі, і я ўпэўнены, што да гэтай постаці яшчэ шмат разоў будуць звяртацца нашыя лепшыя гісторыкі і пісьменнікі.

Тадэвуш Іваноўскі (1882-1970) – прафесар заалогіі і потым член-карэспандэнт Літоўскай акадэміі. Большую частку жыцця ён быў вядомы як Тадас Іванаўскас, бо сам сабе выбраў нацыянальнасць летувіс.

Апошні, самы малодшы брат, Станіслаў (1887-1970) прымаў удзел у польскай “Самаахове” Лідчыны і Гарадзеншчыны, а потым быў шараговым і далёка не самым лепшым віленскім адвакатам. Пра яго таксама тут трошкі расказваецца…

Аўтар выказвае самую шчырую падзяку слын-наму беларускаму гісторыку Генадзю Семянчуку і Анд-жэю Іваноўскаму (праўнуку Вацлава Іваноўскага), якія шмат зрабілі ў справе вывучэння генеалогіі роду Іваноўскіх і дапамаглі аўтару пры напісанні гэтай аповесці.

За сімвалічныя грошы кнігу можна купіць на тым жа Ridero, Litres, Digital.wildberries і інш. Папяровыя асобнікі пакуль не замаўляўляліся, але ў планах аўтара ёсць выдаць невялікі папяровы наклад.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5017
Далучайцеся да нас