Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Узнагарода ад Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Узнагарода ад Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

12 верасня 2024, 20:34 Культура 96
Узнагарода ад Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Падчас святкаванняў 80-годдзя Гарадзенскай вобласці шэраг перадавых працаўнікоў атрымаў узнагароды. Сярод узнагароджаных за працу на карысць вобласці ад Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – дырэктар Палаца культуры горада Ліды Ірына Тур.

Калектыў Палаца культуры горада Ліды віншуе Ірыну Эдуардаўны Тур з уручэннем Ганаровай граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і жадае далейшых працоўных здзяйсненняў, а таксама моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і дабрабыту!

Па вяртанні з урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю з дня стварэння Гарадзенскай вобласці, Ірына Эдуардаўна адзначыла:

– Атрымліваць такую высокую ўзнагароду вельмі ганарова і хвалююча. Асабліва значна, што ўручана яна ў Год якасці і юбілейны год Гарадзенскай вобласці.

Безумоўна, гэтая ўзнагарода – адзнака працы згуртаванай каманды культуры Лідчыны і тых, з кім мы супрацоўнічаем у цесным узаемадзеянні.

Прызнанне вынікаў дзейнасці сферы культуры – найлепшая матывацыя ў дасягненні новых мэт.

Упэўнена, што ўсе разам мы будзем уносіць годны ўклад у імідж Лідскага рэгіёна, Гарадзенскай вобласці і нашай роднай Беларусі.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
Далучайцеся да нас