Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка

Навіны Германіі. У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка

12 верасня 2024, 19:07 У свеце 162
Навіны Германіі. У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка

Часовай паверанай у справах Германіі ў Беларусі прызначана Андрэа Віктарын.

“Для яе, як дасведчанага дыпламата, Беларусь – вядомая краіна. Яна ўжо двойчы пабывала ў Менску на афіцыйных пасадах: як кіраўнік дэлегацыі ЕС у Менску з 2015 па 2019 год і як пастаянны прадстаўнік Пасольства Германіі ў Менску з 2000 па 2003”, – гаворыцца ў паведамленні пасольства.

Андрэа Віктарын таксама працавала амбасадаркай Германіі ў Латвіі, Нідэрландах і Арменіі, апошняе перад прызначэннем у Беларусь месца працы – кіраўніца дэлегацыі ЕС у Арменіі.

“Андрэа Віктарын пачала сваю кар’еру на дыпламатычнай службе падчас падзення Берлінскай сцяны і ўз’яднання Германіі. Раней яна вывучала гісторыю і нямецкую мову на педагагічным факультэце ў Боне.

Як гісторыку ёй важна прызнаваць гістарычную адказнасць немцаў перад беларускім народам і выступаць за прымірэнне і разуменне.

Мы рады адзначыць, што ў асобе спадарыні Віктарын атрымалі дасведчанага дыпламата і кіраўніка, які вельмі любіць краіну Беларусь і яе народ. Як і яе папярэднік Міхаэль Новак, яна будзе працаваць над далейшым развіццём і паглыбленнем сяброўства паміж беларускім і нямецкім народамі”, – заяўляе пасольства Германіі.

Да спадарыні Віктарын на гэтай пасадзе працаваў Міхаэль Новак. Ён быў часовым павераным пасля таго, як Беларусь пакінуў у 2023 годзе амбасадар Манфрэд Хутарэр.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас