Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята мукі “Дварышчанскі млынар”

Свята мукі “Дварышчанскі млынар”

29 жніўня 2024, 14:34 Культура 118
Свята мукі “Дварышчанскі млынар”

25 жніўня ў аграгарадку Дворышча прайшло свята мукі “Дварышчанскі млынар”.

Адбылося яно на турыстычным комплексе “Вольны мельнік”, які сёння з’яўляецца адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў Лідскім раёне і названы ў гонар млына, які стаіць тут жа.

На свяце праходзіў конкурс “Дварышчанскія прысмакі”, дзе гаспадынькі аграмястэчка прадставілі шмат розных страў з мукі.

Усіх гасцей свята чакала канцэртная праграма лепшых артыстаў Лідчыны. Песні гучалі шчырыя ды вясёлыя! На свяце была прадстаўлена тэатралізацыя “Жаніцьба млынара”.

Маленькія ўдзельнікі свята маглі павесяліцца на дзіцячай пляцоўцы, пагойдацца на атракцыёнах. Кожны ахвочы мог набыць сувеніры ад майстроў народных промыслаў, паўдзельніцаць у майстар-класах па побытавых танцах, лепцы з салёнага цеста.

А напрыканцы свята ўсіх чакала супер-бітва волатаў мяшкамі з мукой “Мукабойня”!

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас