Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Спектакль, якi апавядае пра гiсторыю горада

Спектакль, якi апавядае пра гiсторыю горада

29 жніўня 2024, 08:34 Грамадства 104
Спектакль, якi апавядае пра гiсторыю горада

У новым тэатральным сезоне у кастрычнiку ў Маладзечанскiм абласным драматычным тэатры зноў будзе дэманстравацца спектакль “Вежы Маладзечанскага замка”.

Прэм’ера спектакля праходзiла 16 снежня 2023 года.

П’еса “Вежы Маладзечанскага замка” напісана драматургам Ягорам Коневым спецыяльна для Менскага абласнога драматычнага тэатра і прымеркавана да 635-годдзя горада Маладзечна. У апавяданні ўмела перапляліся гістарычныя звесткі і мастацкая выдумка.

П’еса ў захапляльнай манеры апавядае пра падзеі рубяжа XIV-XV стагоддзяў, калі Маладзечна быў адной з найважнейшых цвердзяў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і стрымліваў “націск на ўсход” рыцараў Лівонскага ордэна.

У той лёсавызначальны перыяд сваёй гісторыі Маладзечанскі замак застаўся без абаронцаў – тутэйшая дружына пайшла ў паход разам з войскам вялікага князя Вітаўта. Раптам пад сценамі замка з’яўляюцца лівонскія рыцары.

Пажылы ваявода князь Сямён Заслаўскі вагаецца: адчыніць ворагу вароты ці загінуць у безнадзейным баі? У замку толькі старыя ды дзеці. Ці можна на чале такога воінства адолець бязлітаснага ворага?

Яго жонка княгіня Станка падазрае, што нехта ў замку дапамагае лівонцам.

Ці паспеюць назіральная княгіня і яе служанка Касюта абясшкодзіць здрадніка да пачатку штурму? Як хутка адчай можа змяніцца трыумфам кахання?

Чаму замак набыў назву “Маладзечна”, а на яго гербе з’явіцца Багародзіца?

І што ж будуць увасабляць чатыры вежы Маладзечанскага замка?

Адказы на гэтыя пытанні дасць спектакль вядомага беларускага рэжысёра Валерыя Анісенкі.

Мастаком пастаноўшчыкам спяктакля выступiў Андрэй Меранкоў, музыку да спектакля напiсаў кам-пазітар Андрэй Лабчэўскі, якi па-дзялiўся навiной пра ўдзел у пастаноўцы.

Эла Дзвiнская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
Далучайцеся да нас