Наваградак, адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, з 23 па 25 жніўня святкаваў 980-годдзе з дня першага летапіснага згадвання.
“Ходи Ярослав на Литву, а на весну заложил Новогород” – запіс аб гэтым быў зроблены ў 1044 годзе ў Сафійскім летапісе, сведчаць даныя занальнага дзяржаўнага архіва ў Наваградку. Як паказалі археалагічныя даследаванні дзяцінца, навакольнага горада, курганных пахаванняў, Наваградак на працягу XI-XIII стст. быў важным рамесным і гандлёвым цэнтрам Верхняга Панямоння. Гістарычнай пярлінай старажытнага горада з’яўляецца замак, будаўніцтва якога пачалося ў сярэдзіне ХІІІ стагоддзя і завяршылася ў пачатку XVI стагоддзя. Менавіта тут у 1253 г. (паводле іншых крыніц у 1252 г.) адбылася каранацыя князя Міндоўга. Згодна з легендай, князь і пахаваны на адным з гарадскіх узгоркаў.
Тут жа, недалёка, у XIII стагоддзі Войшалк, сын Міндоўга, заклаў першы праваслаўны манастыр. Разбураны ў гады Першай сусветнай вайны, Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр адноўлены і стаў месцам паломніцтва. У гэтым манастыры ў XIV стагоддзі было напісана знакамітае Лаўрышаўскае Евангелле, факсімільная копія якога была выдадзена ў Беларусі ў мінулым годзе.
У 1511 г. Наваградак атрымаў Магдэбургскае пра-ва, у 1595-м быў заснаваны гарадскі герб з выявай Арханёла Міхаіла, які і сёння з’яўляецца патронам горада.
Крывавы след пакінулі тры гады акупацыі Нава-градчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Згодна з данымі надзвычайнай камісіі ў Наваградскім раёне было знішчана больш за 45 тыс. чалавек, 10 тыс. пагнаны ў Германію. У ваенныя гады былі разбураны каля 60 працэнтаў жылога фонду, усе прамысловыя прадпрыемствы.
Сёння Наваградчына – рэгіён з развітой сельскай гаспадаркай і прамысловасцю, узрастаючым турыстыч-ным патэнцыялам. Тут пражывае каля 30 тыс. чалавек.
Пачатак святочным мерапрыемствам пакладзе навукова-практычная канферэнцыя “Наваградскія чытанні: гісторыя і сучаснасць Наваградскага краю”.
А паралельна разгарнуўся гастранамічны фэст “Хлеб, сыр, квас і добры настрой” у рамках раённага свята “Дажынкі-2024”. Сырны суп па традыцыі рыхтаваў асабіста старшыня райвыканкама Сяргей Чаркоўскі. Увечар каля сцен старажытнага замка прайшлі фэст гістарычнай рэканструкцыі, сярэднявечнай музыкі і танцаў “Меч караля” і “Гістарычны баль”.
Каля сцен касцёла Святога Міхаіла Арханёла гучала класічная музыка ў выкананні Сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспуб-лікі Беларусь, а на цэнтральнай плошчы сабраў публіку кінатэатр пад адкрытым небам.
У праграме другога дня, які быў самым насычаным, – урачыстае адкрыццё свята з удзелам папулярных беларускіх і расійскіх артыстаў, творчых калектываў з гарадоў-пабрацімаў Наваградка, фестываль электроннай музыкі, малочны фэст “Паспрабуй якасць на густ”
– Шматвяковая загартоўка дапамагае Наваградку паспяхова будаваць мірнае жыццё. – Пра гэта заявіў на імпрэзе ў гонар 980-годдзя горада намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк.
– Наваградак падыходзіць да слаўннай даты з добрымі паказчыкамі ў сельскай гаспадарцы, прамыслова-сці, сацыяльна-культурным развіцці. Толькі за апошнія пяць гадоў тут выраслі новыя жылыя мікрараёны з усёй неабходнай інфраструктурай, установы адукацыі, спартовы комплекс. Працягвае развівацца біятлонны комплекс “Сялец”, дзе выхоўваюцца будучыя чэмпіёны. Наваградак паказвае прыклад паспяховага развіцця, – адзначыў намстаршыні Гарадзенскага аблвыканкама.
– Вельмі цешыць, што Наваградак стаў сапраўднай турыстычнай Мекай як для жыхароў Беларусі, так і для замежных турыстаў, – дадаў Віктар Пранюк. – Наваградскі і Любчанский замкі, музей Адама Міцкевіча, Налібоцкая пушча, гістарычныя месцы старажытнай сталіцы – усё гэта тут берагуць, аднаўляюць, умеюць паказаць гасцям.
– У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адмысловую значнасць набыва-юць помнікі ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны, – падкрэсліў Віктар Пранюк.
– Мемарыял у памяць пра вязняў Наваградскага гета, якія здзейснілі масавыя ўцёкі, сцяна памяці пра бяз-вінных ахвяр, брацкая магіла ваяроў, на якую мы сёння ўсклалі кветкі, – усё гэта свята паважаюць у старажытным горадзе, які ніколі не быў зламаны. Гэта векавая загар-тоўка дапамагае будаваць наша мірнае жыццё, – адзначыў намстаршыні аблвыканкама. – Ёсць усе падставы верыць, што да свайго 1000-гадовага юбілею Наваградак прыйдзе з яшчэ большымі поспехамі, жыццё тут стане яшчэ кам-фортней для людзей.
На Замкавай гары размясціўся “Рыцарскі стан” – інтэрактыўная лакацыя з удзелам рамеснікаў, вулічных музыкантаў, тэатра танца, у гарадскім парку – пляцоўка “Горад дзяцінства”, на вуліцы Савецкай – “Горад майст-роў”, у скверы каля плошчы Леніна – інтэрактыўная пляцоўка “Спорт запальвае сэрцы”. Аўтааматараў чакала выстава рэтра-аўтамабіляў.
У завяршальны дзень святкавання на літаратурна-музычны салон з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і выставу-прэзентацыю “Ледзі Дасканаласць” запрасіў Дом-музей Адама Міцкевіча. На вуліцах горада адбыўся масавы лёгкаатлетычны забег.
БелТА.