Трэці год запар каравай-фэст “Бацькава булка” збірае ў Свіслачы лепшых хлебапёкаў, каб разам са шматлікімі гасцямі нацешыцца смакам першых караваяў з новага ўраджаю.
Але ў цяперашняга фэсту – свае асаблівасці. Ён пашырыў свой фармат. Хлебабулачныя вырабы прадстаўлены на любы густ прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў і дзівяць нават самых спрактыкаваных. А ўнікальную рэцэптуру той самай – “Бацькавай булкі” майстры запаведных месцаў Белавежскай пушчы рассакрэцілі ўсім ахвотнікам.
У цэнтры ўвагі сёння – пяціметровая пляцёнка, якую выпеклі літаральна ўчора.
Для пацвярджэння заяўленай даўжыні на вачах у публікі супрацоўнікі ААТ “Гроднахлебпрам” мераюць яе даўжыню. Усё правільна – пяць метраў.
Як расказала начальнік цэха прадпрыемства Святлана Пацехіна, унікальны выраб важыць 35 кг. На яго пры-гатаванне спатрэбілася 25 кг мукі, 10 кг цукру, 4 кг маргарыну, 5 кг разынак, па 3 кг кунжуту і маку, 25 яек.
Булку выпякалі ў тунэльнай печы, прычым прапускаць праз печ для добрага прапякання давялося двойчы. У Свіслач выраб прывезлі на вялікім грузавіку.
Вялікіх і маленькіх булак на галоўнай плошчы Свіслачы была незлічоная колькасць. Пах стаяў такі, што цяжка было ўтрымацца, вельмі хацелася прысесці за адзін са шматлікіх столікаў і з асалодай пакаштаваць свежага хлеба.
У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Свіслачы прадстаўлены і фран-тавы хлеб, падобны таму, што выпякаўся падчас Вялікай Айчыннай вайны. Парой горкі, “са смакам бяды”, у вог-ненныя гады ён ратаваў людзей ад галоднай смерці, стано-вячыся сапраўдным знакам Перамогі над ворагам.
Ну а лозунг самага відовішчнага эпізоду – выставы “Бацькаўшчына – Мiр. Гаспадар. Дабрабыт”. Яна пры-свечана 30-годдзю інстытута Прэзідэнцтва.
Нагадаем, што і сам каравай-фэст нарадзіўся пасля візіту ў Свіслач 24 чэрвеня 2021 года Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на пякарню. Рэалізуючы даручэн-ні беларускага лідара, яна была адрамантавана і мадэрнізавана, працягнуўшы выпякаць найсмачнейшы хлеб і папулярную ў народзе пляцёнку, якая атрымала назву “Бацькава булка”.
На цяперашнім фэсце лепшыя з лепшых у конкурсе хлебапячэння ганаруюцца адмысловым медалём – своеасаблівага знака якасці “Бацькава булка”.
– Хлеб для беларусаў – сапраўдная святыня, а яго выпечка – мастацтва, – сказаў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік падчас урачыстага адкрыцця каравай-фэсту “Бацькава булка” ў Свіслачы. – У гэтым годзе, калі мы адзначаем 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва, сімвалічна ўспомніць пра вытокі каравай-фэсту. Тры гады назад, наведваючы Свіслацкі раён, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка асабіста ацаніў смак свіслацкай “пляцёнкі” і даў ёй высокую адзнаку, параўнаўшы яе смак са смакам з дзяцінства. У выніку з’явілася ідэя назваць ужо папулярную ў народзе булку “Бацькавай” і даць старт першаму хлебнаму фэсту пад такім брэндам. Гэты фэст – нагода яшчэ раз убачыць і ацаніць, чаго дасягнуў наш народ за 80 гадоў мірнага жыцця, чаго мы дасягнулі за 30 гадоў з нашым мудрым лідарам, які робіць усё, каб захаваць мір і бяспеку на нашай зямлі.
Кіраўнік рэгіёна выказаў упэўненасць, што ў каравай-фэсту вялікая будучыня. З года ў год ён будзе набі-раць папулярнасць, пашыраючы свае межы, збіраючы на дабраславёнай беларускай зямлі новых удзельнікаў і гасцей. Працягне дзівіць багаццем хлеба, майстэрствам вырабу самых розных хлебапрадуктаў і кулінарных вынаходстваў. Уладзімір Каранік пажадаў усім, хто быў у Свіслачы, нацешыцца першымі караваямі з новага ўра-джаю, адкрыць для сябе раней невядомыя ўнікальныя рэцэпты, падзяліцца ўласным досведам.
У рамках насычанай культурнай праграмы адбыўся конкурс “Хлебная песня”.
Народны фальклорны гурт “Талер” Лідскага аддзела рамёстваў узнагароджаны ў конкурсе “Хлебная песня” дыпломам за ўдзел. А дуэт Мікалая Сакалоўскага і Дзмітрыя Сакалова з Першамайскага Дома культуры ў конкурсе “Хлебная песня” атрымаў Дыплом 2 ступені.
На хлебнай і забаўляльнай пляцоўцы для жыхароў і гасцей горада лідскі “Талер” правёў майстар-класы па побытавых танцах.
Паводле “Пул 4”.