Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нямецкія чэмпіёны Алімпіяды – 2024

Навіны Германіі. Нямецкія чэмпіёны Алімпіяды – 2024

7 жніўня 2024, 09:18 Спорт 88
Навіны Германіі. Нямецкія чэмпіёны Алімпіяды – 2024

Пасля дзевяці дзён (на 4-е жніўня) спаборніцтваў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы Германія займае 10-е месца ў неафіцыйным камандным заліку. У немцаў 12 медалёў: 5 залатых, 5 срэбных, 2 бронзавыя.

Першы залаты медаль для Германіі заваяваў плывец Лукас Мартэнс на дыстанцыі 400 м вольным стылем. Ён паказаў вынік 3.41. Мартэнс упершыню ў кар’еры стаў алімпійскім чэмпіёнам.

Срэбны медаль заваяваў Элайджа Уінінгтон з Аўстраліі з вынікам 3.42. Бронзавы медаль – у прадстаўніка Паўднёвай Карэі Кім Ву Міна.

 

Траяборац Міхаэль Юнг заваяваў залаты алімпійскі медаль у асабістым заліку. У фінале трохбор’я, які праходзіў у Версалі, 41-гадовы наезнік на сваім кані па мянушцы “Бурундук” (ангел. Chipmunk) паказаў чысты вынік, забяспечыўшы Германіі другое золата на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года.

Нямецкі вясляр  Олівер Зайдлер атрымаў перамогу ў акадэмічным веславанні ў адзіночках на Алімпіядзе-2024.

Ён паказаў час 6 хвілін 37,57 секунды. Срэбны медаль выйграў беларускі спартовец Яўген Залаты (6.42,96), бронзавы – Сымон ван Дорп (Нідэрланды, 6.44,72).

Зайдлер выйграў для Германіі ў гэтых спабор-ніцтвах першы медаль з Сіднэя 2000 года, а ван Дорп – першую ўзнагароду для Нідэрландаў у гэтым відзе з 1968 года.

На Алімпійскіх гульнях у Парыжы завяршыліся камандныя спаборніцтвы па конным спорце ў дысцыпліне “выездка”. Зборная Германіі стала пераможцам з вынікам – 235,790. Срэбны медаль заваявала каманда Даніі з вынікам 235,669. Бронзавая ўзнагарода – у калектыва з Вялікабрытаніі (232,492).

Дзякуючы перамозе ў каманднай выездцы ў зборнай Германіі стала чатыры залатыя медалі на Алімпіядзе-2024, два з якіх – у конным спорце. У каманды Даніі – першая ўзнагарода.

У складзе зборнай Германіі легендарная ў гэтым відзе спорту спартменка Ізабель Верт. 55-гадовая нямецкая вершніца заваявала сваё 8-е алімпійскае зо-лата. Яна збірае ўзнагароды ўжо 32 гады

Ізабель Верт (справа) на пастаменце з чарговым алімпійскім золатам. Яе партнёрка, 38-гадовая Джэсіка фон Брэдоў-Верндль, таксама, дарэчы, у гэтай справе не пачатковец: для яе гэты залаты медаль ужо трэці. І толькі 37-гадовы Фрэдэрык Вандрэс падняўся на алімпійскі пастамент упершыню. Фота: AP Photo / Mosa’Ab Elshamy.

Для 55-гадовай Ізабель Верт сёлетні залаты алімпійскі медаль стаў 8-м у кар’еры, а першы яна заваявала аж 32 гады назад – ва ўжо добра такой прызабытай Барселоне-1992. Тады гэта таксама была перамога ў складзе каманды, якая пасля паўтарылася ў Атланце-1996, Сіднэі-2000, Пекіне-2008, Токіа-2020, і вось зараз – у Парыжы-2024.

У індывідуальным першынстве Верт была меней удалая, але толькі адносна, бо ў Атланце-1996 года была першай і там, а ў Барселоне-1992, Сіднэі-2000, Пекіне-2008, Рыа-дэ-Жанэйра-2016, Токіо-2020 заставалася са срэбрам.

Ізабель Верт заваёўвала залатыя і срэбныя ме-далі на ўсіх Алімпійскіх гульнях, у якіх брала ўдзел. Іх было 7: Афіны-2004 і Лондан-2012 яна прапусціла.

Па стане на дадзены момант ёсць толькі 5 спартоўцаў, якія за ўсю амаль 130-гадовую гісторыю сучасных Алімпійскіх гульняў заваёўвалі больш залатых медалёў, чым Верт:

Майкл Фелпс (ЗША) – плаванне (23);

Марк Спітц (ЗША) – плаванне (9);

Карл Люіс (ЗША) – лёгкая атлетыка (9);

Пааво Нурмі (ЗША) (Фінляндыя) – лёгкая атлетыка (9);

Ларыса Латыніна (СССР) – спартовая гімна-стыка (9).

 

І нарэшце нямецкая наезніца Джэсіка фон Брэдоў-Верндль стала яшчэ алімпійскай чэмпіёнкай у выездцы на спаборніцтвах па конным спорце ў рамках Гульняў-2024 у Парыжыі, прынесла зборнай Германіі пяты залаты медаль і другі для сябе.

Срэбны медаль у гэтым відзе заваявала яе суайчынніца, васьміразовая алімпійская чэмпіёнка Ізабель Верт. Бронзавую ўзнагароду заваявала Шарлота Фрай з Вялікабрытаніі.

Алімпійскія гульні ў Парыжы працягваюцца.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2114
Далучайцеся да нас