Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Наш Грунвальд – 2024

Наш Грунвальд – 2024

25 ліпеня 2024, 09:06 Культура 51
Наш Грунвальд – 2024

Ламаліся дзіды, звінелі кальчугі, ляцелі іскры ад жалезных мячоў. Коні білі капытамі і, становячыся на дыбкі, ішлі на ворага. Грунвальдская бітва ў Дудутках!

Падзеямі першага дня сталі эпізоды рэканструкцыі бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года на ўзгорыстым полі каля прускага мястэчка Грунвальд, паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (у якое ўваходзіла сучасная Беларусь) і Каралеўства Польскага.

20 ліпеня, пешыя рыцары змагаліся на мячах, дзідах і нават на сякерах. Пасля баёў і перамог узнагародай сталі відовішчы: на некалькіх канцэртных пляцоўках выступалі выбітныя фолк і рок калектывы Беларусі і іншых краін. Праводзіліся традыцыйныя майстар-класы па сярэднявечных танцах, працаваў “горад майстроў”.

21 ліпеня на спецыяльна абсталяванае рысталішча выехала 12 рыцараўконнікаў і пачаліся цікавыя двубоі. І коні, і вершнікі-рыцары (ад “заморскіх” сэраў Генрыхаў да спадароў Заслаўскага і Ракаўскага) добра былі экіпіраваныя па мерках сярэднявечча. Конныя турніры праходзілі па правілах ХІV стагоддзя, былі жорсткімі, але захапляльнымі і крэатыўнымі. Вельмі дапамагалі сваім рыцарам іх асабістыя збраяносцы. Разгарачаных коней рэзка спынялі, паварочвалі і накіроўвалі па правільным маршруце. Збраяносцы, у асноўным юнакі і дзяўчаты, строга сачылі за амуніцыяй жалезных воінаў і коней. У іх гэта атрымлівалася, і рыцары былі на вышыні ў сваіх двубоях.

Аляксандр Грыгор’еў,

фота аўтара. “Звязда”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас