Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Купалле ў Далекіх

Купалле ў Далекіх

18 ліпеня 2024, 08:07 Культура 21
Купалле ў Далекіх

Свята Івана Купала – прыгожае, старадаўняе свята. Лічыцца, што ў гэту ноч вада ў рэках і азёрах валодае гаючай сілай, таму і пайшоў звычай абліваць адзін аднаго вадой, каб вылечыцца ад любых хвароб. Супрацоўнікі філіяла “Далекская сельская бібліятэка-клуб” Лідскага раёна арганізавалі для жыхароў і гасцей агр. Далекія народнае гулянне “А на Купала – сонца рана ўстала”. На свяце адбылося прадстаўленне з удзелам міфічных і казачных герояў: Вадзяніком і русалкамі, Ведзьмай і яе памагатымі.

Падчас прадстаўлення праводзілася віктарына “Лепшыя зёлкі”, бо лічыцца, што травы, сабраныя тым часам валодаюць адмысловай гаючай сілай, таму ў гэты дзень нарыхтоўвалі лячэбныя травы празапас. Госці свята разам з вядоўцамі плялі вянкі з травы, абліваліся вадой, вадзілі карагоды, гулялі ў гульні і ўдзельнічалі ў розных конкурсах, скакалі цераз агонь. Прысутныя прымалі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах, такіх як “Чароўны бубен”, “Вазьмі вянок”, “Развяжы вузлы, разбі чыгун”.

ТК “Культура Лідчыны”

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас