Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гадзіна памяці “Дарогамі вызвалення”

Гадзіна памяці “Дарогамі вызвалення”

18 ліпеня 2024, 07:22 Грамадства 8
Гадзіна памяці “Дарогамі вызвалення”

У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” прайшла гадзіна памяці “Дарогамі вызвалення”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У час мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся аб тым, як у цяжкія чэрвеньскія дні 1941 года на дарозе Ліда-Дворышча гераічна змагаліся з фашысцкімі танкамі воіны 2-га дывізіёна 245-га гаўбічнага артылерыйскага палка пад камандаваннем батальённага камісара Заўялава Васіля Рыгоравіча, які загінуў на баявым пасту. Кожны падбіты танк, кожны дзень змагання былі важным укладам у будучую Перамогу.

Беларускі народ заўсёды шануе памяць тых, хто прынёс свабоду Бацькаўшчыне.  Пасля прысутныя схілілі голавы каля помніка загінуўшым перад светлай памяццю сыноў і дачок, якія аддалі жыццё ў імя Перамогі над ворагам.

Бібліятэкар філіяла

“Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча”           Марцінкевіч Л.У.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас