Купальскія святы дабраліся да Лідчыны.
5 ліпеня на пляцоўцы філіяла “Крупаўскі Дом культуры” Лідскага раёна прайшла канцэртная праграма “На Івана, на Купалу”, з удзелам артыстаў Лідскага раёна.




Крупаўцы ветліва сустрэлі артыстаў, падтрымлівалі іх сваімі апладысментамі! Ахвотна ўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях і забавах!


Пасля канцэртнай праграмы ўсіх крупаўцаў і гасцей чакала купальская дыскатэка.

