Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
1982 пілігрымы прыехалі на роварах і прыйшлі пешкі на фэст у Будслаў

1982 пілігрымы прыехалі на роварах і прыйшлі пешкі на фэст у Будслаў

9 ліпеня 2024, 19:20 Грамадства 13
1982 пілігрымы прыехалі на роварах і прыйшлі пешкі на фэст у Будслаў

5-га ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на агульнабеларускі фэст прыбылі 5 роварных і 19 пешых пілігрымак з розных мясцін з усіх дыяцэзій Беларусі, паведамляе catholic.by.

 Усяго ў гэтых паломніцтвах узялі ўдзел 1982 чалавекі. Такім чынам, сёлета пілігрымкавы рух яшчэ больш актывізаваўся і практычна выйшаў на “дакавідны” ровень.

На роварах на фэст ехалі велапілігрымы з Ашмянаў, Берасця, Гародні, Менска і Мядзела – усяго 36 удзельнікаў.

 Пешкі ішлі пілігрымы з Барысава, Вілейкі, Маладэчна, Нарачы, Ракава, тры пілігрымкі з Менска, (Менска-Магілёўская архідыяцэзія); з Браслава, Віцебска, Глыбокага, Мёраў, Паставаў, Полацка, Росіцы (Віцебская дыяцэзія); з Ліды і Смаргоні (Гарадзенская дыяцэзія); а таксама дзве пілігрымкі з Баранавічаў (Пінская дыяцэзія).

 Найбольш працяглым па адлегласці быў шлях пілігрымак з Баранавічаў, удзельнікі якіх пераадолелі за дзевяць дзён каля 290 кіламетраў. Прычым, адна з гэтых пілігрымак у складзе трох асобаў – святара, брата капуцына і сястры эльжбетанкі – ішла ў фармаце Сант’яга, гэта значыць усе свае рэчы пілігрымы неслі на сабе.

Самай шматлікай традыцыйна стала пілігрымка з Менска, якую вялі ксяндзы хрыстусоўцы. Сёлета ў ёй узялі ўдзел больш за тры сотні ўдзельнікаў.

Усе пілігрымкі пры ўваходзе ў Нацыянальны санктуарый сустракаў пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік.

 Кожнай з груп пры ўваходзе ў святыню ён казаў некалькі словаў, а потым крапіў вадою пілігрымаў, якія ўваходзілі ў дом Бога і Яго Маці, па традыцыі ідучы на каленях апошнія метры да цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3992
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас