Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гістарычнае дасье “Ганарымся мы гісторыяй сваёй”

Гістарычнае дасье “Ганарымся мы гісторыяй сваёй”

4 ліпеня 2024, 20:58 Грамадства 15
Гістарычнае дасье “Ганарымся мы гісторыяй сваёй”

Знакавай датай адзначаны для нашай краіны 2024-ты год – 80-мі ўгодкамі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” адбылося гістарычнае дасье “Ганарымся мы гісторыяй сваёй” сумесна з аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ЛРТЦАН”. На мерапрыемства быў запрошаны ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Удовік Мікалай Анісімавіч, які падзяліўся сваімі ўспамінамі пра ваенныя гады. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што мір і суверэнітэт – самая вялікая каштоўнасць народа. Гэта тое, за што нашы продкі аддалі жыццё і тое, што мы любым коштам абавязаны захаваць і перадаць новым пакаленням. 

Бібліятэкар распавяла дзецям пра святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, нагадала гісторыю паходжання назвы нашай краіны, пазнаёміла з традыцыямі беларускага народа.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас