Свята вёскі Дзмітраўцы “Вёска мілая мая” адбылося ў рамках праекта “Клопат”. Гасцінная гаспадыня Ашмяна Тарэса падрыхтавала да прыезду артыстаў імправізаваную сцэну і глядзельную залу. Да прызначанага часу сабраліся жыхары, і палілася песня над вёскай.


Шмат добрых слоў было сказана ў адрас старажы-лаў, працаўнікоў, тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Не пакінулі без увагі і шматдзетную сям’ю Чыркун.



А музычным падарункам для іх стала песня ў выкананні сына, Чыркуна Данііла.



На развітанне жыхары аддзячылі артыстаў кветкамі, апладысментамі і памятнымі сувенірамі.
ТК “Культура Лідчыны”.

