Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сталі вядомымі чарговыя вынікі ўступнай кампаніі

Сталі вядомымі чарговыя вынікі ўступнай кампаніі

26 чэрвеня 2024, 20:25 Навука 27
Сталі вядомымі чарговыя вынікі ўступнай кампаніі

У Беларусі 15 абітурыентаў набралі максімальна магчымыя 300 балаў па трох прадметах, здаўшы два цэнтралізаваныя экзамены і адно цэнтралізаванае тэсціраванне. Пра гэта піша sb.by.

Калі мінулыя гады для кожнага прадмета вылучалі свой дзень здачы, то сёлета ўступную кампанію ўклалі ў сціснутыя тэрміны – усяго за чатыры дні замест 11.

Так, 3 чэрвеня тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, геаграфіі і сусветнай гісторыі здавалі 27,1 тыс.абітурыентаў, а 6 чэрвеня ЦТ па хіміі, фізіцы, грамадазнаўстве і гісторыі Беларусі пісалі 27,2 тыс. чалавек.

Цэнтралізаваныя экзамены па 13 профільных прадметах школьнікі пісалі 27 траўня, а па мовах – 30 траўня. У гэтыя ж дні выпускнікі каледжаў і мінулых гадоў здавалі ЦТ.

Уступная кампанія ў ВНУ пачнецца з 27 чэрвеня. Дакументы на бюджэт і платныя аддзяленні ва ўніверсітэты можна падаваць з 12 па 17 ліпеня.

 

Сталі даступнымі вынікі правядзення ЦТ ад 3 і 6 чэрвеня і для лідскіх выпускнікоў..

Максімальна магчымы вынік 100 балаў ўдалося атрымаць 10 выпускнікам устаноў адукацыі Лідскага раёна.

Сярод іх: 4 выпускнікі гімназіі, 3 выпускнікі ліцэя, адна выпускніца СШ  № 6 г. Ліды імя М.Б. Куканенкі, адна выпускніца Бярозаўскай СШ № 3, адна выпускніца Дзітвянскай СШ.

Уладальнікамі 100-бальных сертыфікатаў ЦТпа матэматыцы стануць: Банцэвіч Максім і Венскі Аляксандр (гімназія);

па англійскай мове – Дражын Васіль і Сядлецкая Мар’яна (гімназія), Кудаш Руслана (СШ № 6 г. Ліды імя Н.Б. Куканенкі);

па хіміі – Гурнач Аляксандр (ліцэй), Бабарыка Вікторыя (Бярозаўская СШ №3), Грос Лізавета (Дзітвянская СШ);

па грамадазнаўстве – Пенталь Валерыя і Шчэрбава Крысціна (ліцэй № 1 г. Ліды).

Для Гурнача Аляксандра і Бабарыкі Вікторыі гэта другі 100-бальны вынік, першы быў атрыманы на ЦЭ.

Віншуем дзяцей і іх бацькоў, педагогаў! Усім нашым абітурыентам поспехаў ва ўступнай кампаніі!

lidanews.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас