Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Камерны аркестр з Краснаярска выступае разам з беларускімі майстрамі

Камерны аркестр з Краснаярска выступае разам з беларускімі майстрамі

26 чэрвеня 2024, 17:49 Культура 8
Камерны аркестр з Краснаярска выступае разам з беларускімі майстрамі

Шэраг яркіх музычных падзей праходзіць летам у Беларусі.

У Магілёве Менску і Полацку адбыўся шэраг канцэртаў Краснаярскага камернага аркестра пад кіраў-ніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Міхаіла Бенюмава. Разам з гэтым калектывам выступілі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ксенія Пагарэлая (арган) і лаўрэат міжнародных конкурсаў Вераніка Прадзед (цымбалы).

19 чэрвеня адбыўся канцэрт ў Магілёве, 21 і 22 чэрвеня прайшлі канцэрты ў Менску ў будынку Белдзяржфілармоніі і ў Верхнім горадзе, 23 чэрвеня адбыўся канцэрт ў Полацку.

Краснаярскі камерны аркестр быў створаны ў 1993 годзе дырыжорам, заслужаным дзеячам мастацтваў Міхаілам Бенюмавым. Калектыў аб’ядноўвае лепшых выпускнікоў Сібірскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў імя Д. Хварастоўскага. Аркестр прадстаўляў Краснаярск у Італіі, Францыі, Іспаніі, Германіі, Аўстрыі, Кітаі, Партугаліі.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас