Home
Культура

У Лідзе прайшла агульнарэспубліканская акцыя “Разам з мастацтвам”

У Лідзе прайшла агульнарэспубліканская акцыя “Разам з мастацтвам”

Акцыя праводзіцца Моладзевым тэатрам эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры і прымеркавана да свята 80-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Галоўная мэта акцыі – аддаць даніну памяці ўдзельнікам вайны, якія ўнеслі неацэнны ўнёсак у агульную Перамогу, успомніць сваіх продкаў-герояў.

Пачалося мерапрыемства каля Кургана Неўміручасці. Там намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Генадзь Владыка, прадстаўнікі моладзі Лідчыны і госці мерапрыемства ўсклалі кветкі да вечнага агню ля  Кургана Неўміручасці, як знак жывой памяці. Таксама Генадзь Анатолевіч правёў прысутных да выставы баявой тэхнікі. Акцыя працягнулася канцэртнай праграмай дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Моладзевы тэатр эстрады” ў Палацы культуры горада Ліды. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Кацярына Шумская, Руслан Беразоўскі, Шыр, Аляксандр Сухараў, Кірыла Кучынскі і Кацярына Мядзведзева. Лідзяне гучнымі апладысментамі сустрэлі ўдзельнікаў акцыі.

Намеснік старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Владыка павітаў прысутных і адзначыў:

– Ведаючы традыцыю агульнарэспубліканскай акцыі кожны рэгіён дорыць тэматычны прадмет, які ўрачыста перадаецца ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Наш раён – не выключэнне. Мы перадаём нашу кнігу “Памяць – галоўная сведка”. Аўтар – навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Анастасія Каладяжная. У кнізе сабраны ўспаміны пра перыяд Вялікай Айчыннай вайны людзей, чыё дзяцінства прыйшлося на гады ваеннага ліхалецця.

Мастацкі кіраўнік праекта Аляксандр Даўжэўскі падзякаваў за такі каштоўны падарунак і сказаў:

 – Хацеў бы павіншаваць лідзян з надыходзячым Вялікім святам – 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Хочацца выказаць словы падзякі Кіраўніку нашай дзяржавы – Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, за тое, што мы з вамі жывём пад чыстым і мірным небам. Таксама сказаць велізарныя словы падзякі органам мясцовай выканаўчай улады за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні нашага праекта на тэрыторыі Лідскага раёна. Пажадаць мірнага неба над галавой, моцнага здароўя і аптымізму.

Артысты эстрады выканалі патрыятычныя кампазіцыі, падзяліліся аповядамі і ўспамінамі людзей пра подзвіг беларускага народа падчас акцыі “Нашы гісторыі пра герояў вайны”, а таксама вывучылі гісторыю вызвалення кожнага з наведваных рэгіёнаў пасродкам дыялогу з гледачом. Таксама ў фае Палаца культуры былі арганізаваны творчыя тэматычныя выставы малюнкаў, фатаграфій, пано, тэматычныя фотазоны, інсталяцыі, дэманстраваліся музейныя экспанаты.

Анжаліка ЗАБРОДСКАЯ, lidanews.

 

Previous article Творчая сустрэча з доктарам
Next article Вядомыя вынікі другога дня ЦЭ, які праходзіў 30 траўня

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915