Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Экалагічны ўрок “Свет прыроды адкрывае кніга”

Экалагічны ўрок “Свет прыроды адкрывае кніга”

12 чэрвеня 2024, 19:32 Навука 26
Экалагічны ўрок “Свет прыроды адкрывае кніга”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” 5 чэрвеня для дзяцей з прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 6 імя М.Б. Куканенкі” адбыўся экалагічны ўрок “Свет прыроды адкрывае кніга”, прысвечаны Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя.

Разам з вядоўцай дзеці адправіліся ў экалагічнае падарожжа, высвятлілі значэнне паняцця “экалогія”, даведаліся аб асноўных экалагічных праблемах сучаснасці. Затым знаўцам прыроды неабходна было праявіць сваю эрудыцыю, творчыя здольнасці, кемлівасць. Дзяцей чакалі прыпынкі на станцыях “У лесе ўсюды адны цуды”, “Птушыныя прыказкі” і інш. Дзеці адпачывалі на “грыбной палянцы”, даведаліся пра Чырвоную кнігу Беларусі. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы аб прыродзе, адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у віктарынах.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас