За школьным парогам
няспешна, паволі,
Хістаюцца клёны,
шапочуць таполі.
І значыць усё гэта,
што пачынаецца лета,
Што ўсіх чакаюць цёплыя, поўныя новых падзей, сонечныя вакацыі!
У ДУА”Лідская музычная школа мастацтваў” прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года.


Падведзены вынікі творчых дасягненняў і навучальнай працы. Лепшыя вучні ўзнагароджаны граматамі за выдатныя поспехі ў вучобе і канцэртнай дзейнасці, для вучняў, бацькоў і настаўнікаў прагучалі яркія музычныя віншаванні.


Жадаем усім цёплага лета і добрага адпачынку!
ТК “Культура Лідчыны”.

