Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
100-годдзе з дня нараджэння гісторыка Леаніда Побаля

100-годдзе з дня нараджэння гісторыка Леаніда Побаля

6 чэрвеня 2024, 22:30 Навука 61
100-годдзе з дня нараджэння гісторыка Леаніда Побаля

28 траўня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Леаніда Побаля (1924 -2004) – археолага, доктара гістарычных навук (1978), прафесара (1990), члена-карэспандэнта і акадэміка, сябра Польскага археалагічнага таварыства і Беларускага таварыства аховы помнікаў.

Родам Леанід Побаль быў з вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна. Вучыўся ў пачатковай школе ў Мікалаеве, у сямігодцы ў Дзяляцічах Наваградскага раёна, у сярэдняй школе ў Любчы Наваградскага раёна.

У гады Другой сусветнай вайны Леанід Побаль быў партызанскім сувязным і байцом атрада імя Свярдлова. Меў баявыя ўзнагароды: ордэн Айчыннай вайны II ступені, ордэн “Знак Пашаны”, медалі “Партызану Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.” і “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”.

Пасля вайны Леанід Побаль настаўнічаў, вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі (1955-1958). Затым працаваў у гэтым інстытуце ў сектары археалогіі (1970-1991 – загадчык сектара) да 1996 года. З 1991 года быў вядучым навуковым супрацоўнікам, а з 1997 года – галоўным захавальнікам фондаў Музея гісторыі НАН Беларусі, з’яўляўся прадстаўніком ад Беларусі ў Міжнароднай уніі славянскай археалогіі (да 1996).

Леанід Побаль напісаў 6 манаграфій, больш за 200 навуковых публікацый. Асноўны кірунак навуковай дзейнасці гісторыка было вывучэнне старажытнай гісторыі славян на тэрыторыі Беларусі ў агульным кантэксце гісторыі славян Усходняй Еўропы. Ён таксама вывучаў помнікі позняга этапу зарубінецкай культуры, абарончыя ўмацаванні гарадзішчаў, паўзямлянкавыя і наземныя жытлы гарадзішчаў і селішчаў. Узначальваў археалагічныя экспедыцыі па вывучэнні ранняга жалезнага веку Беларусі.

Вялікае значэнне Леанід Побаль надаваў пытанням дзяржаўнай аховы археалагічных помнікаў. Пры яго ўдзеле ў 1970-80 гадах былі праведзены сур’ёзныя работы па дэталёвых даследаваннях усіх археалагічных помнікаў Беларусі, у ходзе якіх былі ўзяты на дзяржаўны ўлік і выяўлены новыя аб’екты.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3646
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі
Мова

Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі

4 сакавіка 2019, 19:4144
Далучайцеся да нас