Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Р А Д А Ў Н І Ц А

Р А Д А Ў Н І Ц А

15 мая 2024, 07:57 Грамадства, літаратура 34
Р А Д А Ў Н І Ц А

Калі прыходзіш на пагост к бацькам

прыбрацца, прытуліцца, перамовіць,

ты нібы апынешся раптам сам

у свеце іхнім ціхім і спакойным…

Ты не спяшайся, мітусня – парок,

яны ж чакалі гэтага спаткання,

каб ты, нібыта ў хату на парог

ступіў пасля працяглага растання.

Хай знічка ім аддасць тваё цяпло,

і кветачкі галоўкамі прылягуць ,

ты ім паведай, як табе было,

яны ж пачуюць… мо што і падкажуць…

Галоўнае адчуеш, што душа твая

да душаў іх сцяжынку не згубіла.

Важнейшая з традыцыяў, што ёсць –

не забываць бацькоўскія магілы…

Сюды не радавацца ходзім мы…

а рады атрымаць…

Алесь Станкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас