Home
У свеце

Навіны Германіі. Германія ўвяла карты для просьбітаў прытулку

Навіны Германіі. Германія ўвяла карты для просьбітаў прытулку

Просьбіты прытулку ў Германіі больш не плацяць за прадукты гатоўкай, як большасць немцаў. Для гэтага ім выдадзены адмысловыя крэдытныя карты.

Аплатныя карты, прызначаны толькі для просьбітаў прытулку, набыла моц у Германіі ў адпаведнасці з новымі правіламі, прынятымі ў мінулым месяцы бундэстагам. Яны закліканы перашкодзіць мігрантам пераводзіць грошы за межы ФРГ сваім сваякам і сябрам. На гэтыя грошы часцяком аплачваюцца паслугі кантрабандыстаў.

Джыхад Амуры, просьбіт прытулку:

“Спрабаваў купіць штосьці ў краме, а мне сказалі, што гэта карта не іх партнёрская. Таму па ёй нічога не купіць. І яшчэ яна не працуе па ўсёй Германіі. Але для мяне гэта не праблема, таму што я прыехаў у Германію не па пакупкі”.

Эрында Лаку, просьбітка прытулку:

“Палову грошай выдаюць гатоўкай, а палову кладуць на карту. На тую палову, што на карце, я магу купіць ежу, а на другую палову – усё патрэбнае для мяне і дзяцей у любой краме”.

Групы абароны правоў мігрантаў раскрытыкавалі новаўвядзенне як дыскрымінацыйнае. Краіна па-ранейшаму значна больш арыентавана на наяўныя грошы, чым многія іншыя еўрапейскія краіны.

Юдыт, прадстаўнік прававой палітыкі НВА Pro Asyl:

“Такім чынам, уся дыскусія пра аплатныя карты была пачата з вельмі яснымі матывамі на канферэнцыі зямельных прэм’ер-міністраў. Яны жадаюць стрымаць людзей. Але трэба зусім выразна сказаць, што людзі бягуць з-за грамадзянскай вайны і ад пераследаў. Аплатная карта іх не адпудзіць”.

 

Германія ўжо некалькі месяцаў спрабуе ўтайма-ваць міграцыю, гэтая апошняя мера была прынята ўсяго за некалькі тыдняў да выбараў у Еўрапейскі Звяз.

Паводле СМІ.

Previous article "Вальс Перамогі"
Next article Паэтычнае слова аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных краін

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015