Home
літаратура

Дзень Перамогі прыбліжалі не толькі фізічна, але і духоўна

Дзень Перамогі прыбліжалі не толькі фізічна, але і духоўна

Словы Уладзіміра Маякоўскага “Я хачу каб да штыка прыраўнялі пяро” у час вайны сталі актуальнымі. Палымянае слова газет і ўлётак натхняла людзей і дапамагала ім у барацьбе супраць ворага, як і баявая зброя, а ручка з пяром у журналістаў знаходзілася побач са штыком або аўтаматам.

Каля 250 пісьменнікаў Беларусі сталі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Некаторыя з іх загінулі ў 20-гадовым узросце. Іх творы сталі свайго роду падмуркам, памяццю пра тыя жорсткія дні.

9 траўня ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея сабраліся майстры і прыхільнікі прыгожага пісьменства, прадстаўнікі з праекта “Памяць за сабою пакліч”. З іх вуснаў былі зачытаны вершы на ваенную тэму, пра пераможны май і іншыя, былі праслуханы і нават праспяваны песні, гучалі шчымлівыя ўспаміны, якія захаваліся ад старэйшых людзей.

Гэта яшчэ раз падвяло рысу – такое не павінна больш паўтарыцца!!!! Са святам, з напамінам нас усіх!!!

Наш кар.

 

Previous article Гучныя чытанні "Той самы страшны дзень вайны і першы крок да Перамогі"
Next article "Вальс Перамогі"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515