Шмат хто з жыхароў Беларусі, чыё маленства прайшло ў 1940 – 1970-х гадах, добра памятае той час, калі амаль кожны з іх збіраў этыкеткі ад запалкавых пачкаў. Асабліва вясковыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Некаторыя захоўвалі цэлыя пачкі з рознымі этыкеткамі, іншыя этыкеткі зрывалі з пачкаў і наклейвалі ў альбомы. Хавалі ўсе свае калекцыі ў розных кардонных упакоўках ці ў шуфлядках сталоў. Часта мяняліся этыкеткамі з сябрамі і зайздросцілі таму, у каго была лепшая калекцыя або рэдкая этыкетка. Нават прыносілі ў школу, дзе рабілі абмен. З узростам гэтая прага гублялася, а калекцыі іх бацькі выкідвалі на сметнік ці палілі ў печках. Праўда, не ўсе спакойна развітваліся са сваімі калекцыямі запалак. Некаторыя людзі ўсё жыццё калекцыянуюць запалкі ці этыкеткі ад запалак і маюць вялікія калекцыі. Тыя, хто займаецца калекцыянаваннем запалкавых этыкетак ці пачкаў ад запалак называюць філуменістамі, а калек-цыянаванне этыкетак з пачкаў ад запалак, запалкавых пачкаў, буклетаў (кніжак-запалак) і іншых прадметаў, звя-заных з запалкамі, называецца філуменіяй (ад грэцкага “phileo” – люблю і лацінскага “lumen” – агонь ці святло).
Сёння філуменія не з’яўляецца распаўсюджаным хобі, як, напрыклад, калекцыянаванне манет, паштовых марак, паштовак, самавараў, прасаў, аўтамабіляў, але аматары гэтай навукі працягваюць развіваць свае калек-цыі. Хачу адзначыць, што кошт на запалкавыя этыкеткі і запалкі XIX стагоддзя нічуць не ніжэйшы, чым, напрыклад, на банкноты ці манеты гэтага перыяду. На аўкцыёнах сёння можна ўбачыць, што калекцыі этыкетак і запалак амаль заўсёды знаходзяць сваіх пакупнікоў, бо гэта таксама антыкварыят, які расце ў цане.
Пасля Другой Сусветнай вайны этыкеткі на запалках адлюстроўвалі многія перыяды нашай гісторыі. Хочацца спыніцца на Вялікай Айчыннай вайне ў беларускай філуменіі.
Пасля 1945 года першыя запалкі з этыкеткай, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, былі выпушчаны на Барысаўскай фанерна-запалкавым камбінаце ў 1958 годзе. На этыкетцы запалак адлюстраваны воін-вызваліцель у Трэптаў-парку ў Берліне і напісаны тэкст: “Перамога над Германіяй. 1945”.
Годам раней той жа Барысаўскі ф/з камбінат выпу-скае запалкі з этыкеткай, прысвечанай Брэсцкай крэпасці. Наогул, беларускія фанерна-запалкавыя камбінаты пасля вайны, найбольш выпусцілі запалак, прысвечаных Брэсц-кай крэпасці і яе абаронцам у гады вайны. Выпускалі не толькі асобныя запалкі, але і цэлыя камплекты і наборы запалак, прысвечаныя Брэсц-кай крэпасці.
Да 25-годдзя абароны Брэсцкай крэпасці-героя Пінскі фанерна-запалкавы камбінат выпусціў сувенірны набор запалак. Сам мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” быў адкрыты 25 верасня 1971 года для ўшанавання подзвігу абарон-цаў Брэсцкай крэпасці. Аба-ронцамі Брэсцкай крэпасці былі воіны больш як 30 нацыянальнасцей СССР, якія здзейснілі адзін з найвялікшых подзвігаў савецкага народа ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ге-раічная абарона крэпасці працягва-лася з 22 чэрвеня па канец ліпеня 1941 года. Ні адзін са сцягоў воінскіх частак, якія змагаліся ў крэпасці, не дастаўся ворагу.
У пасляваенныя гады гісторыя абароны Брэсцкай крэпасці ста-ла сімвалам гераізму, вернасці прысязе і любові да Радзімы. 8 траўня 1965 года крэпасці прысвоена ганаровае званне “Крэпасць-герой”. У лістападзе 1956 года адбылося адкрыццё музея абароны Брэсцкай крэпасці. З траўня 1968 года вяліся работы па будаўніцтве мемарыяльнага комплексу. Стварэнне мемарыяла стала сапраўды ўсенароднай справай.
У 1975 годзе Пінскае прадпрыемства дрэваапрацоўчай галіны выпусціла серыю паштовак “30-годдзе вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Найбольш у гэту серыю ўваходзіла запалак з этыкеткамі, прысвечаных абаронцам Брэсцкай крэпасці.
У 1964 годзе Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат ажыццявіў выпуск серыі прыгожых запалак, прысвечаных 20-годдзю вызвалення Віцебска.

20 лет освобождению Витебска. 1944-1964

20 лет освобождению Витебска. 1944-1964
У гэтым жа годзе Барысаўскі камбінат выпускае і серыю запалак з нагоды 20-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На кожнай этыкетцы ў малюнках былі адлюстраваны падзеі вайны і напісаны розны тэкст. Напрыклад:
- “Бессмяротны подзвіг камсамолу Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне”.
- “На тэрыторыі Беларусі ў партызанскіх атрадах і падпольных арганізацыях змагаліся 74 тысячы камсамольцаў”.
- “На тэрыторыі Беларусі ў гады вайны дзейнічала 36 камсамольска-маладзёжных брыгад і атрадаў” і г.д.
Пінскі фанерна-запалкавы камбінат у 1964 годзе, а пазней і Барысаўскі, Гомельскі фанерна-запалкавыя камбінаты выпусцілі серыю запалак пад назвай “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг.”. На этыкетках гэтых запалак адлюстраваны помнікі вайны ў розных гарадах і краінах. Гэта помнік ахвярам фашызму ў Аўстраліі, дэталь помніка-ансамбля “Стаялі насмерць” у Валгаградзе, фігура маці (помнік ахвярам фашызму) у Пірчупісе, помнік Марэце Мельнікайтэ ў Зарасаі (Літва), помнік Аляксандру Матросаву ў Вялікіх Луках, помнік Марату Казею ў Менску, помнік Дзмітрыю Карбышаву ў Омску і іншыя. Марэта Мельнікайтэ, Аляксандр Матросаў, Марат Казей, Дзмітрый Карбышаў – усе Героі Савецкага Саюза, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У 1964 годзе беларускія філуменісты папоўнілі свае калекцыі новымі этыкеткамі на ваенную тэматыку. Беларускія фанерна-запалкавыя камбінаты парадавалі калекцыянераў серыяй “3 ліпеня – Дзень вызвалення Мінска ад фашысцкіх захопнікаў”. На этыкетках былі адлюст-раваны помнік-танк у Менску, набярэжная ракі Свіслач, тэлецэнтр, будынак Акадэміі Навук, Прывакзальная плошча, плошча Перамогі і іншыя памятныя мясціны нашай сталіцы.
Арыгінальны падарунак падрыхтавала ААТ “Барысаўдрэў” да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944-2019). Калектыў прадпрыемства падрыхтаваў і выпусціў прыгожы набор сувенірных запалак серыі “Партызанскі малюнак Барысаўшчыны”. Ён складаецца з 9 пачкаў. На кожным пачку намаляваны малюнак і тэкст. Пра гэтыя тэксты на пачках хочацца прыгадаць:
- “Палітінфармацыя атрада імя Чапаева (летні лагер “Пліскі”) Бягомельскага раёна”.
- “Група камсамольцаў-паляўнічых “палюе” на фрыцаў у Зембінскім гарнізоне (Бакураў, Колесень), 1944 г.”.
- “Старшы кухар-камуніст т. Ларыёнаў рыхтуе страву для першай роты, якая адправіцца на баявое заданне ў раён Лядчыца”.
- “Падрыў варожага аўтамабіля”.
- “Бой у варожым гарнізоне в. Брылі Барысаўскага раёна”.
- “Бой з нямецкімі акупантамі ў раёне в. Зацень , люты, 1944 г.”.
- “Бой з немцамі падчас варожай блакады (раён Сялец воз. Пачык, май, 1943 г.”.
- “Група бранябойшчыкаў Падалякіна вядзе агоньз ПТР, па нямецкім паравозе (страляе партызан Кузура) у раёне Жодзіна-Барысаў, май 1944 г.”.
- “Падрыўнікі групы летэнанта Ільіна за работаю (Вілейка-Маладзечна)”.
Некалькі сувенірных пачкаў запалак у апошні час выпусціла менскае прыватнае вытворчае прадпрыемства “Каралева агню”. Асабліва кідаюцца ў вочы “Партызанскія запалкі” і запалкі “Партызаны”.
Шмат запалак, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне і Беларусі, выпусцілі расійская запалкавыя фабрыкі ў розны час.
Запалкавая фабрыка ў Турынску ў серыі “Помнікі Вялікай Айчыннай вайны” (1970 год) на дзвюх этыкетках прыгадала і Беларусь. Гэта этыкеткі прысвечаныя Хатыні і Брэсцкай крэпасці.
Барнаульская фабрыка ў 1966 годзе пазнаёміла ўсіх, хто карыстаўся запалкамі, серыяй этыкетак “Гарады-героі”. Тры этыкеткі былі прысвечаны Брэсту і яго крэпасці.
Фабрыка “Белка” г. Слабадскі ў 1976 годзе выпусціла серыю этыкетак на запалках “Гарады-героі”. У гэтую серыю ўвайшлі і этыкеткі з выявамі “Манумент “Курган славы” і “Стэла каля ўваходу ў Хатынь”.
“Помнікі Вялікай Айчыннай вайны” – так называлася серыя запалак, якую выпусцілі ў 1975 годзе на запалкавай фабрыцы “Маяк” у Рыбінску. Былі там і тры этыкеткі, прысвечаныя Беларусі: курган Славы, помнік партызанам Гарадзеншчыны (вёска Дзяляцічы) і помнік Канстанціну Заслонаву ў Оршы. Канстанцін Заслонаў (1909-1942) – савецкі партызан, Герой Савецкага Саюза.
Расійская фабрыка “Сібір” у 1965 годзе ў вялікай серыі запалкавых этыкетках “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 г.г.” парадавала філуменістаў этыкеткай з помнікам Марату Казею у Менску. Марат Казей (1929-1944) -партызан-разведчык.
Да 25-годдзя абароны Брэсцкай крэпасці расійскія фабрыкі “Пралетарское Знамя” і Балабанаўская эксперыментальная фабрыка выпусцілі вялікі сувенірны набор запалак, прысвечаны Брэсцкай крэпасці. Падобныя сувенірныя наборы выпускаліся ў 1966 і 1971 гадах.
У 1985 годзе тая ж Балабанаўская эксперыментальная запалкавая фабрыка ўжо сумесна з аб’яднаннем “Барысаўдрэў” падрыхтавала набор з 28 пачкаў, прысвечаны подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Увесь запалкавы набор адлюстроўвае подзвіг беларусаў у апошняй вайне, які паказаны ў помніках і мемарыяльных комплексах, што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Сумесны праект Балабанаўскай эксперыментальнай фабрыкі ў 1985 годзе з беларускімі аб’яднаннямі “Пінскдрэў”, “Барысаўдрэў” “Гомельдрэў” ажыццяўляе выпуск яшчэ аднаго сувенір-нага набору з 28 пачкамі “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасцьгерой”.
Сёння ААТ “Барысаўдрэў” з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў запалак у Рэспубліцы Беларусь. Запалкі вырабляюцца на сучасным выдатным шведскім абсталяванні фірмы “Арэнка” і даволі добрай якасці.
У 2015 годзе “Барысаўдрэў” ажыццявіў выпуск запалак да 70-годдзя Перамогі. На этыкетках запалкавых скрыначак нанесены выявы 30 відаў ордэнаў і медалёў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама 60 відаў баявой зброі, якая выкарыстоўвалася ў барацьбе з фашыстамі пад назвай “Зброя Перамогі”. На этыкетках гэтай серыі адлюстраваны выявы легендарных самалётаў-выпрабавальнікаў, бамбардзіроўшчыкаў, гармат, танкаў, мінамётаў, вінтавок, пісталетаў, гранатамётаў і іншай зброі перыяду вайны. Запалкі гэтай серыі былі выпушчаны у колькасці 5 мільёнаў пачкаў. Сёння яны ўжо сталі рэдкасцю для калекцыянераў-філуменістаў.
Сяргей ЧЫГРЫН,
г. Слонім.