Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Ракета нямецкай стартап-кампаніі з поспехам прайшла выпрабаванні

Навіны Германіі. Ракета нямецкай стартап-кампаніі з поспехам прайшла выпрабаванні

9 мая 2024, 19:32 У свеце 18
Навіны Германіі. Ракета нямецкай стартап-кампаніі з поспехам прайшла выпрабаванні

Нямецкая стартап-кампанія HyImpulse распрацавала ракету, якая лётае ледзь не на свячным воску. Зараз яна паспяхова прайшла выпрабаванні ў Аўстраліі.

Ракета нямецкай стартап-кампаніі HyImpulse© HyImpulse

Упершыню за апошнія дзесяцігоддзі адбыўся запуск камерцыйнай ракеты-носьбіта нямецкай кампаніі. Як паведаміў прадстаўнік кампаніі, дванаццацімятровая ракета ўзляцела з аўстралійскага выпрабавальнага палігона Куніба ў пятніцу каля 7:10 па нямецкім часе. Ракета-носьбіт SR75 стартап-кампаніі HyImpulse працуе на парафіне (свячным воску) і вадкім кіслародзе. Па словах аднаго з заснавальнікаў Крысціяна Шмірара, яна можа паляцець і ў космас, але гэтым разам была запланавана вышыня ўсяго толькі ў 60 кіламетраў, так што мяжа паміж атмасферай і космасам не была дасягнута.

Па словах Шмірара, гэтая ракета-носьбіт кампаніі HyImpulse, штаб-кватэра якой знаходзіцца недалёка ад Хайльброна ў зямлі Бадэн-Вюртэмберг, стане лепшай прапановай для рынка малых спадарожнікаў. Кампанія працуе і над другой, буйнейшай ракетай пад назвай SL1 для вываду на арбіту грузу масай да 600 кг, якая таксама будзе абсталявана гібрыднай рухальнай устаноўкай, якая працуе на парафіне і вадкім кіслародзе. Плануецца, што гэтыя ракеты пачнуць дастаўляць спадарожнікі ў космас прыкладна праз паўтара гады.

Куніба (dpa).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Грамадства

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

14 жніўня 2019, 14:3313
Далучайцеся да нас