Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У цягніках Германіі з’явяцца двухмесныя “купэ для пацалункаў”

Навіны Германіі. У цягніках Германіі з’явяцца двухмесныя “купэ для пацалункаў”

24 красавіка 2024, 13:14 У свеце 31
Навіны Германіі. У цягніках Германіі з’явяцца двухмесныя “купэ для пацалункаў”

Яны дазволяць весці прыватныя і канфідэнцыйныя размовы ў абароненым становішчы, паведамляе нямецкая чыгунка.

 Цяпер у хуткасных міжгародніх цягніках Германіі (Intercity-Express, ICE) у асноўным або агульныя вагоны з сядзеннямі, або купэ на шэсць крэслаў.

Deutsche Bahn анансавала ўвядзенне ў ICE новых закрытых двухмесных купэ даўжынёй 2 метры і шырынёй 70 см. Аглядальнік Bild Буркхард Уленбройх называе іх “Купэ для пацалункаў” і “ICE-рэвалюцыяй”, піша Bild.

– Зараз мы распрацоўваем новыя канцэпцыі купэ для ICE у суадносінах 1:1. Яны дазволяць весці прыватныя і канфідэнцыйныя размовы ў абароненым становішчы. Цяпер мы тэстуем гэтыя купэ на групах пасажыраў, – распавёў чалец праўлення Deutsche Bahn Міхаэль Петарсан.

У Deutsche Bahn пакуль не раскрываюць дакладных тэрмінаў увядзення новых прыватных купэ, а таксама іх афіцыйнай назвы. На сайце Bild запушчана анлайн-галасаванне, як іх варта назваць. З 11 варыянтаў пакуль што лідзіруюць прыватны пакой (Privat-Room), пакой для абдыманняў (Kuschel-Kammer) і антыстрэсавае купэ (Anti-Nerv-Abteil).

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас