Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Адпачынак – 2024”

“Адпачынак – 2024”

24 красавіка 2024, 14:04 Культура, Спорт 26
“Адпачынак – 2024”

На чарговай 26-й Міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг “Адпачынак-2024”, якая размясцілася ў культурна-спартыўным комплексе “Менск-Арэна” прынялі ўдзел арганізацыі з Лідскага рэгіёна, якія рэалізоўваць прадукты і паслугі на беларускім рынку ў сферы турызму і адпачынку.

На пляцоўцы разам з іншымі прадстаўнікамі з 118 раёнаў нашай краіны прынялі ўдзел і супрацоўнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея і яго аб’ектаў Лідскага замка і Дома Валянціна Таўлая. На пляцоўцы павільёна супрацоўнікі музея прадставілі анімацыйную праграму “Прысвячэнне ў рыцары”. Прапанавалі зрабіць фота ў рыцарскіх даспехах, прыехаць на Лідчыну і наведаць парліну нашага горада Лідскі замак. Былі наладжаны сувязі з іншымі турыстычнымі арганізацыямі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі (Масква, Санкт-Пецярбург і інш.)

Лідскі раён у другі дзень выставы праводзіў дэгустацыі, віктарыны, анімацыі і розыгрышы.

Лідзяне прадставілі тут культурныя і творчыя разыначкі рэгіёна, здраўніцы (ЦРБ, “Амедыс” і “Вясёлка”), аб’екты экатурызму (Парк “Гарні”), а таксама кулінарныя фішкі – мёд, квас, індычку.

Педагогі Лідскага музкаледжа лашчылі слых сярэднявечнымі мелодыямі, а супрацоўнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея падрыхтавалі сапраўднае тэатралізаванае прадстаўленне. Не абышлося без дэгустацыі “Лідскага квасу”, а на дэсерт – натуральнага мёду ад Лідскага лясгаса.

smart

Галоўнае адрозненне мерапрыемства гэтага года – тое, што удалося сабраць пад дахам “Менск-Арэны” прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі. 128 гарадоў і раёнаў нашай краіны прадставілі свой турыстычны патэнцыял. Для Лідскага раёна – гэта ўнікальная магчымасць прэзентаваць свой край і дзейнасць.

Уражвае і плошча, на якой праводзілася мерапрыемства – 12 тыс. кв.м. Упершыню выстава набыла такія значныя маштабы.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас