Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава

Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава

10 красавіка 2024, 21:08 Выданні 46
Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава

“Ці помніш ты” – так называецца кніга вершаў Міхала Анемпадыстава – беларускага паэта, мастака, дызайнера, культуролага, выдатнай асобы беларускай незалежнай культуры. Зборнік, створаны да 60-годдзя творцы, неўзабаве мусіць з’явіцца на кніжных анлайн-пляцоўках, офлайн кнігу можна знайсці ў менскім ТГ “Купалаўскі”.

 Выданне прадстаўляе Міхала Анемпадыстава як паэта – у кнізе сабраныя амаль усе вершы аўтара, а гэтаксама ў зборніку надрукаваны ягоныя фота.

“Міхаіл Анемпадыстаў сваёй творчасцю будаваў Каралеўства Беларусь – поўнае стылю, густу, шляхетнасці і любові да свайго. Рознабаковы і гарманічны, канцэптуальны і разнастайны – візуальнае, тэкставае і музычнае нарошчвалася на стрыжань ідэі і разрасталася прыгожым, укарэненым у сваю зямлю і традыцыю дрэвам, – паведмляецца ў анатацыі да кнігі. – Калі крышацца ў друз эпохі, застаюцца галасы, словы і музыка. Застаецца інтанацыя, на якую абарочваліся, за якой ішлі, якую шукалі. Стыль 1990-х для беларускага кола быў зададзены Міхалам Анемпадыставым. Голасам таго часу сталіся спевы Каралевы беларускага року. Паэзія, праспяваная ёй, адважна і пяшчотна змяніла прастору і нас саміх у ёй. Уздымала і адорвала небывалым. Свет тады на вачах поўніўся навізной пад гітарныя акорды і прамоўленыя словы. Так здавалася. Так было.

Ці помніш ты, як мала мы спалі?

Ці помніш ты, як шмат мы прыснілі?”.

Выданне падрыхтавана па замове сям’і аўтара. Наклад – 300 асобнікаў.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас