Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ураджэнка Ліды выйшла ў фінал галоўнага польскага конкурсу прыгажосці

Ураджэнка Ліды выйшла ў фінал галоўнага польскага конкурсу прыгажосці

10 красавіка 2024, 21:22 У свеце 35
Ураджэнка Ліды выйшла ў фінал галоўнага польскага конкурсу прыгажосці

Бажэна Варона, якая нарадзілася ў Лідзе, а цяпер жыве ў Польшчы, пазмагаецца за тытул Miss Polonia,

Бажэна Варона нарадзілася ў Лідзе, але цяпер жыве ў Польшчы, яна ўжо атрымала польскае грамадзянства.

Дзяўчына падала заяўку на ўдзел у конкурсе Miss Polonia яшчэ ў студзені. Тады ж Бажэна прайшла кастынг і выйшла ў паўфінал.

На гэтым этапе ўдзельніцы праводзілі самапрэзентацыю для членаў журы. Бажэна расказала, што нарадзілася недалёка ад польскай мяжы (хоць Ліда ад яе не так ужо і блізка, за 120 кіламетраў), а яе дзядуля хадзіў у адзін клас з вядомым польскім спеваком Чэславам Неманам (той нарадзіўся ў Старых Васілішках на Шчучыншчыне). А яшчэ дзяўчына згадала, што недалёка ад яе радзімы, на Наваградчыне, нарадзіўся Адам Міцкевіч.

Бажэна паспела папрацаваць у журналістыцы, а цяпер заканчвае вучобу на крыміналістку. У дзяўчыны ёсць свой падкаст, на які яна запрашае псіхолагаў. Да таго ж Бажэна любіць спяваць – яна нават удзельнічала ў папулярным польскім шоў.

Для журы дзяўчына выканала песню Polskie Kwiaty і скарыла дырэктара конкурсу сваім голасам. Па рашэнні журы ўраджэнка Беларусі такім чынам, выйшла ў фінал.

Miss Polonia – гэта галоўны нацыянальны конкурс прыгажосці ў Польшчы. Пераможца прадставіць краіну на конкурсе “Міс Свету”.

Паводле СМІ.

Фота: інстаграм.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
Далучайцеся да нас