Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новага біскупа ў Беларусі прызначыў Папа Рымскі

Новага біскупа ў Беларусі прызначыў Папа Рымскі

10 красавіка 2024, 21:28 Грамадства 90
Новага біскупа ў Беларусі прызначыў Папа Рымскі

Папа Рымскі Францішак прызначыў ксяндза Уладзіміра Гуляя біскупам-каад’ютарам Гарадзенскай дыяцэзіі. Такое рашэнне 5 красавіка 2024 года апублікавалі ў Ватыкане. 48-гадовы святар з 2003 года служыць пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара), а цяпер стане дапаможным біскупам найбольш масавай дыяцэзіі ў краіне.

Пасада біскупа-каад’ютара незвычайная і рэдкая не толькі для Беларусі, але ў цэлым у свеце. Такі іерарх прызначаецца, каб дапамагаць кіраўніку дыяцэзіі (ардынарыю), aднак у адрозненні ад вікарнага біскупа мае права замяшчаць ардынарыя падчас яго адсутнасці. Таксама каад’ютар адразу аўтаматычна становіцца кіраўніком дыяцэзіі ў выпадку адстаўкі або смерці ардынарыя.

Фактычна гэта азначае, што ксёндз Уладзімір Гуляй будзе служыць у Гарадзенскай дыяцэзіі як дапаможны біскуп і адразу можа ўзначаліць дыяцэзію пасля сыходу ў адстаўку цяперашняга ардынарыя біскупа Аляксандра Кашкевіча, якому ў верасні споўніцца 75 гадоў.

Ксёндз Уладзімір Гуляй для мясцовых вернікаў “свой” – ён нарадзіўся на Гарадзеншчыне ў Ваўкавыску. Цяпер святара чакае ўрачыстае біскупскае пасвячэнне і ўступленне на пасаду.

Цікава, што ў маладосці ксёндз Уладзімір Гуляй быў гітарыстам і вакалістам – менавіта ён стварыў каталіцкі музычны гурт AVE, цяперашні калектыў Гарадзенскай семінарыі.

Крыніца: katolik.life.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
Далучайцеся да нас