Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міжнародны кніжны форум сабраў вялікую колькасць наведвальнікаў

Міжнародны кніжны форум сабраў вялікую колькасць наведвальнікаў

20 сакавіка 2024, 17:09 літаратура 28
Міжнародны кніжны форум сабраў вялікую колькасць наведвальнікаў

XXXI Менская Міжнародная кніжная выстава-кірмаш праходзіла 14 – 17 сакавіка ў сталічным выставачным цэнтры “Белэкспа”. Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі каля 20 краін, у тым ліку: Кубы, Венесуэлы, Туркменістана, Расіі, Ірана, Егіпта, Кітая, Сірыі і іншых.

У бягучым годзе асноўнымі тэмамі выстаўкі былі выбраны 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30 гадоў з першых у гісторыі суверэннай Беларусі выбараў прэзідэнта, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі і Год якасці, які быў аб’яўлены ў 2024 годзе.

Асноўнымі акцэнтамі экспазіцыі сталі кнігі ў жанрах нон-фікшн, дзіцячая і адукацыйная літаратура, выданні, прысвечаныя беларускай культурнай спадчыне і традыцыям, творам класікаў і замежных аўтараў. 39 выдавецтваў з Расіі прадстаўлялі свае разнастайныя выданні. Выдавецтва з Германіі “Дылінберг” распаўсюджвала бескаштоўна хрысціянскую літаратуру.

На ХХХI Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску выступалі цудоўныя беларускія паэткі і дзіцячыя пісьменніцы, было прадстаўлена шмат гістарычнай, краязнаўчай літаратуры, кніг пра мастацтва, можна было набыць творы нашых класікаў.

На розных пляцоўках са сваімі творамі знаёмілі Тамара Бунта, Аксана Спрынчан, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, з чытачамі сустракаліся асобна Эдуард Акулін, Людміла Дзіцэвіч і іншыя.

 15 сакавіка на прэзентацыйнай пляцоўцы са сваімі творамі знаёмілі  чытачоў  члены Віцебскага аддзялення  Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гучалі пранікнёныя вершы на беларускай мове.

Шырока была прадстаўлена культура іншых народаў і краін, праходзілі прэзентацыі кніг і чытацкія дыскусіі.

Мастацкую і грамадска-палітычную літаратуру Венсуэлы на выставе дэманстравалі прадстаўнікі Амбасады – сеньора Майрэна Ньевес і сеньор Генры Пінта. Яны прадстаўлялі творы Ромула Гальегаса, Уладзіміра Акосты, Эрлі Эрэры, Акілеса Назоа і іншых пісьменнікаў Венесуэлы.

Пра маляўнічыя куткі некранутай экзатычнай прыроды Амазоніі і Карыбскага рэгіёна гасцям выставы распавядаў сеньёр Генры Пінта. Амбасада Рэспублікі Куба дзялілася прыгожымі турыстычнымі альбомамі і каталогамі.

Cтудэнты Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы прадставілі культуру і кнігі розных народаў на Міжнародным кніжным кірмашы: Беларусі, Кітая, Туркменістана і іншых.

Культурнае ўзамадзеянне і сяброўства спрыяе развіццю дабразычлівых і міралюбных стасункаў паміж краінамі.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3315
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас