Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У ГрДМУ прайшла рэспубліканская беларускамоўная дыктоўка

У ГрДМУ прайшла рэспубліканская беларускамоўная дыктоўка

7 сакавіка 2024, 08:33 Мова 31
У ГрДМУ прайшла рэспубліканская беларускамоўная дыктоўка

Традыцыйная рэспубліканская беларускамоўная дыктоўка была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. У ёй прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У гэтым годзе дыктоўка была адрасавана 100-годдзю з дня нараджэння вядомага пісьменніка Васіля Быкава. Удзельнікі пісалі ўрывак з аповесці “Трэцяя ракета”.

– Сёння ва ўсім свеце святкуецца Дзень роднай мовы. Гэта цудоўная нагода яшчэ раз успомніць родную мову. Традыцыйна ў гэты дзень Гарадзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт праводзіць розныя мерапрыемства. Адно са значных – напісанне дыктоўкі, – распавёў каардынатар правядзення дыктоўкі, старшы выкладчык рускай і беларускай моў Віктар Іванавіч Варанец, – удзел у ёй штогод прымаюць не толькі студэнты ВНУ, але і супрацоўнікі, выкладчыкі. І гэта вельмі прыемна, што яны знаходзяць час на такое мерапрыемства.

Як адзначыў Віктар Іванавіч, пасля напісання дыктоўкі тэкст выводзіцца на экран, і кожны ўдзельнік сам правярае колькасць памылак, калі такія ёсць. Мэта гэтага мерапрыемства заключаеца ў тым, каб не паставіць нейкую асабістую адзнаку, галоўны пасыл – яшчэ адзін раз пачуць родную мову, напісаць словы на ёй і ацаніць свае веды.

Таксама, у рамках напісання дыктоўкі адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу эсэ “МОВА МАЯ БЕЛАРУСКАЯ”. Арганізатар конкурсу – літаратурны клуб “Катарсіс”. Удзел прынялі больш за 30 чалавек – гэта студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі ВНУ, а таксама навучэнцы сярэдніх школ Гародні. Пераможцы конкурсу атрымалі сертыфікат, а таксама памятныя падарункі.

Матэрыял падрыхтаваў аддзел па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу.

Фота: Таццяна Вялёнда.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас