Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыялог бібліятэкараў аб будучыні бібліятэк

Дыялог бібліятэкараў аб будучыні бібліятэк

7 сакавіка 2024, 09:29 літаратура 49
Дыялог бібліятэкараў аб будучыні бібліятэк

27 лютага ў Менскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна праходзіў Міжнародны навукова-практычны семінар “Бібліятэка як сацыякамунікатыўны інстытут грамадства”. На ім абмяркоўваліся пытанні развіцця дызайну бібліятэчнай прасторы, рэалізацыі бібліятэчных праектаў, прысвечаных знаным літаратарам, арганізацыі выставачнай дзейнасці, развіццю сямейнага чытання, заахвочвання чытачоў да сацыякультурнай дзейнасці і наведвання бібліятэк.

Загадчыца аддзелам бібліятэказнаўства Таццяна Анатольеўна Лаўрык распавяла пра ажыццяўленне ў 2022-23 гадах праекта “Пісьменнікі роднага краю” сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Саюзам пісьменнікаў Беларусі, выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, Тэатрам юнага гледача, газетамі “ЛіМ” і ” Звязда”.

З мэтай папулярызацыі творчасці Кузьмы Чорнага, Максіма Багдановіча, Язэпа Пушчы, Алеся Бачылы і іншых пісьменнікаў. Даследчыца паведаміла пра стварэнне віртуальнага музея М. Багдановіча на базе Менскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна, пра адкрыццё віртуальнага музея В. Віткі ў Слуцкай раённай бібліятэцы, віртуальнага музея Язэпа Пушчы на сайце www. planetabelarus.by. Паспяхова праходзіў Міжнародны анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад зоркай Венеры” ў сакавіку 2023 года.

Загадчыца аддзелам маркетынга сацыякультурнай дзейнасці Наталля Жаркевіч расказала пра выставачную дзейнасць Менскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна. Марына Iванова паведаміла  пра развіццё арт-прасторы сучасных бібліятэк.

Дырэктар Ленінградскай абласной бібліятэкі Ірына Віктараўна Сямёнава паведаміла пра Усерасійскі конкурс “Самы чытаючы рэгіён”. Прагучала цікавая інфармацыя пра Усерасійскі фестываль “Літаратура і кіно” ў Гатчыне. Абмен інфармацыяй і досведам быў цікавы і карысны.

Э. Дзвінская.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас