Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тыдзень роднай мовы

Тыдзень роднай мовы

6 сакавіка 2024, 21:52 Мова 43
Тыдзень роднай мовы

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі

21 лютага чарговы раз навукоўцы селі за парты, каб разам напісаць дыктоўку  па беларускай мове. У 2024 годзе тэму Рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Падзея адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Дыктоўка транслявалася на канале “Культура” Беларускага радыё і YouTube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

 Колькасць удзельнікаў перавышала колькасць заявак. Як адзначыў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў, у свеце расце папулярнасць беларускай мовы, у гэтым годзе значна пашырылася геаграфія ўдзельнікаў Рэспубліканскай дыктоўкі. Адначасова дыктоўку пісалі людзі з Беларусі, Расіі, Кітая, Японіі, Латвіі, Эстоніі, Канады і ЗША.

 Ва ўступным слове, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, І.Л. Капылоў падкрэсліў, што асноўнай мэтай напісання дыктоўкі з’яўляецца не толькі тое, каб кожны ахвочы мог праверыць узровень валодання беларускай мовы, але і дазваляе адчуць яе непаўторны каларыт і самабытнасць, звярнуцца да духоўных каранёў.

У адрозненне ад мінулых гадоў, калі для дыктоўкі выбіраўся тэкст з мастацкіх твораў, цяперашняе заданне падрыхтавана па матэрыялах Айчыннай публіцыстыкі пра Вялікую Айчынную вайну.

Па заканчэнні дыктоўкі спецыялістамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа быў зроблены лінгвістычны аналіз. Удзельнікі праверылі вынікі напісання і абмеркавалі ўласныя памылкі.

Прызамі для тых, хто лепш за ўсё справіўся з заданнем, сталі слоўнікі па беларускай мове, у ліку якіх “Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы”.

Дарэчы, з апошнімі выданнямі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі можна было азнаёміцца на выставе, якую падрыхтавала да мерапрыемства Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас