Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сустрэча вучняў 5-11 класаў ДУА “Гімназія № 22 г. Менска” з навуковымі супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

Сустрэча вучняў 5-11 класаў ДУА “Гімназія № 22 г. Менска” з навуковымі супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

6 сакавіка 2024, 21:58 Мова 46
Сустрэча вучняў 5-11 класаў ДУА “Гімназія № 22  г. Менска” з навуковымі супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

21 лютага  прайшла сустрэча вучняў 5-11 класаў ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска” з навуковымі супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юліяй Хвіланчук і Ірынай Галавіной, а таксама дацэнтам кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка кандыдатам філалагічных навук Юрыем Чарнякевічам.

Перад вучнямі выступіла Юлія Леанідаўна Хвіланчук. Даследчык  расказала вучням, колькі дыялектаў мае беларуская мова, на аснове якой групы гаворак склалася беларуская літаратурная мова, а таксама звярнула ўвагу на адметныя лексічныя адзінкі, якія ўжываюцца ў гаворках беларускай мовы. З мэтай абудзіць цікавасць да народнай мовы, Юлія Леанідаўна звярталася да вучняў з пытаннямі. Гімназісты даведаліся, што ў беларускіх народных гаворках адзін і той жа прадмет і з’ява можа абазначацца рознымі словамі. Дакладчык на канкрэтных прыкладах прадэманстравала багацце і разнастайнасць беларускай дыялектнай мовы.

 На сустрэчы Ю. Хвіланчук пазнаёміла вучняў і з асноўнымі лексікаграфічнымі і лінгвагеаграфічнымі працамі, якія  створаны ў галіне дыялекталогіі беларускай мовы. Асаблівую ўвагу мовавед сканцэнтравала на лінгвагеаграфічных выданнях, якія былі ўзнагароджаны Дзяржаўнымі прэміямі  – “Дыялекталагічным аталасе беларускай мовы” і “Лексічным атласе беларускіх народных гаворак”. Акрамя таго, вучні пазнаёміліся з важнейшымі лексікаграфічнымі працамі, у якіх адлюстравана беларуская народная лексіка.

 Потым вучням быў прадэманстраваны дакументальны фільм “Гаворкі Беларусі”. Напрыканцы сустрэчы І. Галавіна прапанавала вучням шэраг пытанняў, на якія яны ахвотна адказвалі. Думаецца, што гэты фармат сустрэчы дазволіў больш падрабязна азнаёміць вучняў з беларускімі народнымі гаворкамі, абудзіў у іх цікавасць да роднай мовы.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас