Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень роднай мовы ў Доме Таўлая

Дзень роднай мовы ў Доме Таўлая

28 лютага 2024, 21:02 Мова 50
Дзень роднай мовы ў Доме Таўлая

Міжнародны дзень роднай мовы – адзін з важных для Дома Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Тут пастаянна гучыць роднае слова, тут калегі вядуць размову паміж сабою на роднай беларускай мове, тут экскурсіі праводзяцца таксама на матчынай мове. Адказ на пытанне: “Чаму такая тут завядзёнка?” – зусім просты. У будынку, што па сучасным адрасе: Замкавая,7 жыў беларускі паэт Валянцін Таўлай. Нядаўна, 8 лютага творчая інтэлігенцыя Беларусі адзначыла 110 год з дня нараджэння паэта. Нагадаем, што ў мемарыяльным пакоі Валянціна Таўлая знайшлі сваё месца эпісталярная спадчына паэта, фотаздымкі, дакументы, якімі падзяліліся калегі з іншых музеяў, архіваў і бібліятэк Беларусі, у якіх захоўваецца фонд паэта.

Сёння, як і па назве выстаўкі “У дом твой сцежка прывяла сама…”, наведаліся вучні з СШ №13. І менавіта, у Міжнародны дзень роднай мовы. А як жа! Вучні адразу акунуліся ў беларускую прастору. Навуковы супрацоўнік музея Алесь Хітрун зачытаў уласныя вершы, прысвечаныя роднай мове. Згадалі класікаў беларускай літаратуры, кнігі якіх, нават і прыжыццёвыя, экспануюцца ў доме паэта. Даведаліся пра шлях у творчасць Валянціна Таўлая, які пачаўся з горада Ліда яшчэ з 7-гадовага ўзросту. Вучням стала вядома, што беларуская мова і Валянцін Таўлай – гэта адзінае цэлае. Менавіта на абарону роднай мовы паэт ужо з юнацкіх гадоў вёў за сабою народ з мэтай, каб усе жыхары беларускай зямлі зваліся беларусамі, быў пакараны, пазбаўлены волі.

З задавальненнем юныя наведвальнікі пазнаёміліся з выстаўкай “А пачнём мы казку так…”. Яны пачулі з вуснаў ужо нязменных герояў – казачніцы бабулі Нюсі і расказчыка дзядзькі Алеся беларускія народныя казкі, пазнаёміліся з арыгінальнымі музейнымі прадметамі з таго ці іншага казачнага сюжэту.

Завітайце і Вы ў Дом паэта!

Тут шчырае “Дзякуй!”

Вам скажуць за гэта!

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас