Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы – адмысловы дзень, абвешчаны 25 гадоў таму назад на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання – 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаў-най у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Шахід-Мінар, ці Манумент пакутнікам у Бангладэш, усталяваны як помнік ахвярам 21 лютага 1952 года падчас маніфестацыі руху за статус бенгальскай мовы
Свята было заснавана рашэннем 30 й сесіі Генера-льнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года. ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Беларусі праводзіцца шмат розны імпрэзаў і мерапрыемстваў пад рознымі назвамі. У Мен-ску ў дзяржаўных установах пішуць Рэспу-бліканскую дык-тоўку. Сёлета Рэспубліканскую дыктоўку будуць дыкта-ваць на канале “Культура” Беларускага радыё 21 лютага ў 13.00. Пачынаюць з’яўляцца абвесткі пра шэраг іншых мерапрыемстваў у розных установах.
Сёлета на Гарадзеншчыне мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы, як звычайна, падтрыманы Гарадзенскім аблвыканкамам. Яны пачалі разгортвацца яшчэ з 16 лютага і будуць працягвацца да 2 сакавіка.
У першых шэрагах Лідскі раён. Ужо прайшла імпрэза ў бібліятэчным філіяле № 2. Напісана 17-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў Мінойтаўскай бібліятэцы, на 3-м бібліятэчным філіяле і ў Доміку Таўлая.
З 19-га лютага пачалі пісаць дыктоўкі ў Лідскім каледжы. 21 лютага тут будзе свята мовы. Свята роднай мовы пройдзе 21 лютага і ў Лідскім політэхнічным каледжы. Дыктоўка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы спланавана на 21 лютага ў 11.00. Літаб’яднанне “Суквецце” пры “Лідскай газеце” піша дыктоўку 21 лютага ў 17.30.
21 лютага пачынаецца Дэкада роднай мовы ва Упраўленні адукацыі Лідскага райвыканкама. Не застануцца ў баку і іншыя ўстановы культуры і адукацыі раёна.
Наш кар.