Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Паэты дзяліліся літаратурнымі здабыкамі і разважалі над перакладамі

Паэты дзяліліся літаратурнымі здабыкамі і разважалі над перакладамі

16 лютага 2024, 07:47 літаратура 50
Паэты дзяліліся літаратурнымі здабыкамі і разважалі над перакладамі

10 лютага абылася сустрэча сяброў у паэтычным клубе, прысвечанае тэме перакладаў. Рэй на ім вялі паэт і бард, евангельскі вернік і бацька сямі дзяцей Сяргей Мельянец і перакладчык, міжнароднік і служыцель Царквы “Святло Ісціны” Даніла Пінкевіч, які пазнаёміў з перакладам псальмаў на беларускую мову і натхніў прысутных паэтычным словам Бібліі.

Сваімі творамі падзяліліся Галіна Андрэйчанка, Дар’я Значонак, Юлій Ільюшчанка, Марына Куноўская і іншыя.

Алесь Франс прачытаў свае каляднае апавяданне, напісанае ў лепшых традыцыях беларускай і сусветнай класікі.

З чытаннямі новых вершаў выступіла Галіна Андрэйчанка, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, шматлікіх публікацый у перыядычных выданнях, альманахах Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі. Галіна Андрэйчанка – фіналіст і лаўрэат міжнародных літаратурных конкурсаў і фестываляў у Беларусі, Украіне, Чэхіі, Італіі, Германіі, Расіі.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас