(З вопыту работы філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 4”
ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”)
Бібліятэка з’яўляецца той установай, якая задавальняе запыты шырокіх пластоў грамадства. Гэтым абумоўлена неабходнасць супрацоўніцтва з рознымі ўстановамі, арганізацыямі.
Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 4” ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” разам з традыцыйнай дзейнасцю выкарыстоўвае інавацыйныя формы работы ў правядзенні сумесных мерапрыемстваў з установамі культуры і іншымі сацыяльна значнымі ўстановамі.
Як апору сваёй асветніцкай і адукацыйнай дзейнасці бібліятэка заўсёды разглядае школу. Філіял супрацоўнічае амаль з усімі школамі горада, асабліва цеснае ўзаемадзеянне ажыццяўляецца з ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Ліды”. Традыцыйна ў летні перыяд праводзяцца мерапрыемствы для розных катэгорый школьнікаў. Заўсёды рады супрацоўніцтву з дзіцячымі садамі.
Бібліятэкары перакананы, што толькі творчы саюз адкрывае бібліятэку, яе магчымасці, дапамагае зразумець яе значнасць, робіць бібліятэку запатрабаванай для грамадства.
Філіял працуе па мэтавай бібліятэчнай праграме “Духоўнасць і кніга”. Па ініцыятыве арцыбіскупа Наваградскага і Лідскага Гурыя з 1 ліпеня 2014 года на базе філіяла пачала сваю працу Епархіяльная бібліятэка Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора г. Ліды.
У 2016 г. быў створаны праваслаўны клуб “Нядзельныя сустрэчы”. Тыя, хто прыйшоў на пасяджэнні, маюць магчымасць не толькі больш даведацца пра праваслаўе, але і задаць пытанні, абмеркаваць актуальныя тэмы з духоўнікам клуба і яго стваральнікам сакратаром Лідскай Епархіі протаіерэем айцом Максімам Уладзіміравічам Цыгелем.
Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама для чытачоў і карыстальнікаў сталага ўзросту, у чытальнай зале рэгулярна ладзяцца сустрэчы, арганізоўваюцца музычныя вечарыны, чаяванні, канцэрты.
Гэтая праца праводзіцца сумесна з аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, а таксама з грамадскім аб’яднаннем “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”, для якіх у бібліятэцы ёсць спецыяльны фонд літаратуры для людзей са слабым зрокам (кнігі са шрыфтам Брайля, аўдыёкніжкі).
З 2024 года гэты напрамак супрацоўніцтва, назапашаны вопыт і запатрабаванасць паслуг прывялі да стварэння сацыяльнага праекта “Свет – адзін на ўсіх!” (сумесна з аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ЛРТЦСАН”). Рэалізацыя праекта дасць магчымасць вырашыць праблему сацыякультурнай адаптацыі і рэабілітацыі інвалідаў у рамках Лідскага раёна, павысіць запатрабаванасць паслуг філіяла, а таксама дасць магчымасць забяспечыць людзям з інваліднасцю роўныя магчымасці ў атрыманні інфармацыі і адкрыцці новых магчымасцей інтэлектуальнага развіцця.
Наладжана супрацоўніцтва з РАУС, МНС, натарыяльнай канторай №2 Лідскага раёна, Лідскім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі.
Добрым партнёрам бібліятэкі шмат гадоў з’яўляецца ДУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў” (аддзяленне “Гітара”), выкладчыкі якой аказваюць вялікую дапамогу ў арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў. Гэтае супрацоўніцтва дапамагае зрабіць больш яркімі і якаснымі бібліятэчныя мерапрыемствы.
Выдатным прыкладам стануць праведзеныя ў бібліятэцы мерапрыемствы сумесна з рознымі арганізацыямі.
Да Міжнароднага дня пажылых людзей у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” была падрыхтавана канцэртная праграма “Мудрасць жыцця – маладосць душы”, якая ператварылася ў сапраўднае свята, на працягу якога пажылыя людзі чулі ў свой адрас шчырыя пажаданні добрага здароўя, даўгалецця, добрага настрою. У праграме прынялі ўдзел наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ЛРТЦСАН”, якія паднеслі ў падарунак музычную праграму. Пажылыя людзі актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах і конкурсах-загадках, успаміналі маладосць і з задавальненнем падхоплівалі знаёмыя песні. Свае віншаванні пажылым людзям падрыхтавалі і выкладчыкі ДУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў”. Сваёй чароўнай музыкай яны заваявалі вялізныя сімпатыі ў прысутных.
Сумесна са старэйшай групай ДУА “Дзіцячы сад № 34 г. Ліды” быў праведзены ўрок патрыятызму “Я і Радзіма мая”. Дзяцей пазнаёмілі з галоўнымі сімваламі беларускай дзяржавы: сцягам, гербам, гімнам, расказалі пра славутасці і прыродныя багацці нашага краю. З вялікай цікавасцю слухалі расповед пра беларускія цацкі: гліняныя, саламяныя, пісанкі і спосабы іх стварэння.
Да Дня бібліятэк Беларусі чытачы філіяла і проста прахожыя мелі магчымасць прагуляцца па імправізаваным “бібліятэчным бульвары” каля бібліятэкі і прыняць удзел у цікавай забаўляльнай праграме “Твая Вялікасць – бібліятэка”.
Праграма складалася з літаратурнай віктарыны “Шчаслівы выпадак”, бліц-апытання і жартоўнай бяспройгрышнай латарэі. Выклікала вялікую цікавасць выстаўка фатаграфій актыўных чытачоў бібліятэкі, адкрыты прагляд духоўнай літаратуры “Праваслаўныя кніжныя навінкі”. Вялікай папулярнасцю карысталася выстаўка “Бібліятэка прапануе, ці Кнігі нашага дзяцінства”, дзе можна было атрымаць у падарунак любую кнігу, прадстаўленую на выставе.
Бібліятэкары таксама запрашалі ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі “Чытач за бібліятэчнай кафедрай”, мэта якой – паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара. З ціка-васцю спрабавалі сябе ў ролі бібліятэкара і дзеці, і дарос-лыя, якія пад кіраўніцтвам бібліятэкара абслугоўвалі чытачоў, наводзілі парадак на кніжных паліцах.
Супрацоўнікі бібліятэкі заўсёды адзначаюць той факт, што калі арганізоўваеш цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы, заўсёды адчуваеш падзяку людзей, адда-чу ад укладзеных намаганняў. Дзякуючы гэтаму разумееш, што твая праца карысная і неабходная. А гэта самае галоўнае!
Бібліятэкары ўпэўненыя, што праца ў кантакце з іншымі ўстановамі і ў далейшым будзе паспяховай. Як паказвае набыты вопыт – ад гэтага выйграюць усе.
Загадчык філіяла
“Лідская гарадская бібліятэка № 4”
Цэслік Любоў Міхайлаўна.